«Midnight Commander» (mc, міднайт-камандар, літаральна: «паўночны камандзір») — адзін з кансольных файлавых менеджараў для Unix-падобных аперацыйных сістэм, клон «Norton Commander» . Асноўны інтэрфейс складаецца з дзвюх панэляў, на якіх адлюстроўваецца файлавая сістэма.

«Midnight Commander» мае магчымасць прагляду зместу файлаў RPM-пакетаў, працуе з папулярнымі фарматамі архіваў, нібыта яны проста каталогі, а таксама можа працаваць як кліент FTP або FISH. У «Midnight Commander» убудаваны рэдактар mcedit (але можна задаць і іншы). Сярод магчымасцяў mcedit ёсць падсвятленне сінтаксісу для розных моў, магчымасць работы ў рэжымах ASCII ці HEX.

«Midnight Commander» таксама можа пераймяноўваць групы файлаў. Гэта зручна пры маніпуляванні вялікімі групамі файлаў, напрыклад, каб узгадніць іх з новым спосабам наймення. «Midnight Commander» можа таксама перамяшчаць файлы ў розныя каталогі і адначасова пераймяноўваць іх. Дазваляецца ўказваць уваходныя і выніковыя імёны файлаў з дапамогай падстаноўчых знакаў. Пры гэтым можна карыстацца рэгулярнымі выразамі. Акрамя таго, карыстальнік можа абіраць ці ўжываць магчымасць «shell patterns» (аўтаматычнае групаванне падстаноўчых знакаў).

«Midnight Commander» у цяперашні час уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux і мае пашыральнасць пад GNU General Public License.

mc даволі папулярны на Linux дзякуючы пабудове на гнуткіх тэкставых інтэрфейсах (Ncurses альбо S-lang), што дазваляе яму працаваць у звычайнай кансолі, у вакне X-тэрмінала, паверх SSH-злучэння і з усімі відамі аддаленых абалонак.

Магчымасці свабоднае праграмнае забеспячэнне магчымасць работы з рознымі архівамі, вобразамі ФС, сеткавымі ФС (Samba, FTP, SFTP) мае магчымасць выконваць аперацыі капіравання і перасоўвання файлаў у фонавым рэжыме убудаваны тэкставы рэдактар з падсвятленнем сінтаксісу тэкставы рэжым, заснаваны на бібліятэках ncurses і S-Lang. Гэта дазваляе праграме працаваць як у кансолі, так і ў разнастайных эмулятарах тэрміналу і праз аддаленыя злучэнні, напрыклад, праз пратакол SSH. Падтрымлівае мыш. падтрымка шматмоўнага інтэрфейсу падтрымка кадзіровак UTF-8 (пачынаючы з 2009 года) наладжвальнае карыстальніцкае меню, выклікаецца па F2. Кожны пункт меню выконвае набор каманд абалонкі (shell). Каманды прапісваюцца ў файл ~/.config/mc/.mc.menu (або ~/.config/mc/menu) спіс каталогаў для хуткага доступу, выклікаецца па Ctrl+\. Наладжваецца непасрэдна ў панэлі хуткага доступу, альбо рэдагаваннем файла ~/.config/mc/hotlist.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сайт паралельнай галіны mc (не развіваецца з 2003 году) GNU Midnight Commander для Windows (не развіваецца з 2003 году) Comparison of file managers Усталёўка mc на Fedora/CentOS Linux Книга Linux для пользователя — Глава 6. Программа Midnight Commander Midnight Commander у дзеянні Некалькі парад па Midnight Commander Как надо правильно работать в Midnight Commander Основи роботи з „Міднайт Коммандером“ (DLOU) Офіційні довідка та керівництво щодо Midnight Commander

Катэгорыя:GNU Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Linux Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Файлавыя менеджары Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C Катэгорыя:S-Lang Катэгорыя:Curses Катэгорыя:FTP