А́длер — курортны пасёлак у Расіі, у Краснадарскім краі. Размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у даліне ракі Мзымта. З 1961 года — у межах горада Сочы як гістарычны і адміністрацыйны цэнтр Адлерскага раёна. У 2014 годзе ў Адлеры, у Алімпійскім парку Сочы, праводзіліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 года і Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014 года
Прыморскі кліматычны курорт. Чыгуначная станцыя. Аэрапорт. Харчовая прамысловасць.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.
Спасылкі
Санаторыі Адлера Характарыстыкі купальнага сезона Інфармацыя пра Адлер
Катэгорыя:Курорты Расіі Катэгорыя:Сочы Катэгорыя:Парты Чорнага мора