«Белорусы и рынок» («Беларусы і рынак») — штотыднёвая эканамічная газета Беларусі. Газета заснавана ў 1990 годзе пад назвай «Белорусский рынок» («Беларускі рынак») і стала адным з першых прыватных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. З 2005 года выходзіць пад назвай «Белорусы и рынок».
Газета мае самы вялікі рэйтынг сярод беларускіх перыядычных выданняўOtzyvy.by, СМІ. Сувязь. Інтэрнэт / Газеты. Выходзіць на 32 старонках фармат А3.
Галоўны рэдактар — Вячаслаў Хадасоўскі.
Выходзіць пераважна на рускай мове.
23 ліпеня 2022 года Міністэрства інфармацыі заблакіравала доступ да сайта выдання «Беларусы і рынак». 1 снежня міністэрства анулявала рэгістрацыю друкаванага выдання.
6 красавіка 2023 года Канстанціну Залатых, дырэктару газеты «Беларусы і рынак», прысудзілі 4 гады зняволення.
Пераслед з боку ўлад У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 18 кастрычніка 2020 года быў затрыманы журналіст Арцём Маёраў. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі.
18 мая 2021 года журналіст газеты Арцём Маёраў прыехаў у рэдакцыю партала TUT.BY, каб асвятляць падзеі, звязаныя з рэйдам на яго сядзібу. Але супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго на месцы, а 21 мая 2021 года яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што той нібыта мацюкаўся ў , але, паводле адваката Андрэя Мачалава, на судзе доказаў гэтага прадстаўлена не было.
Узнагароды Прэмія імя «» (2003)
Спасылкі Афіцыйны сайт Водгукі на газету «Беларусы і рынак» на сайце Otzyvy.by
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы» Катэгорыя:Штотыднёвыя газеты Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі