Парапа́т () — горад, транзітны і турыстычны цэнтр на інданезійскім востраве Суматра. Насельніцтва (2000 г.) - 21 174 чал.

Парапат месціцца на правым беразе возера Тоба каля шашы, якая вядзе у буйныя гарады Медан і Паданг. Дзейнічае паромная пераправа на востраў Самасір.

Горад вядомы сваімі цудоўнымі краявідамі. Асноўныя галіны эканомікі - гандаль, абслугоўванне турыстаў, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць сувеніраў, керамікі і мэблі.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Інданезіі