Ігнацій Вікенцьевіч Мацке́віч (, вёска Завольша, цяпер — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (6.10.1943).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Завольша (цяпер у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці). Жыў і працаваў у Ленінградзе. У Чырвоную Армію прызваны ў 1934 годзе. Службу праходзіў да 1936 года. Зноў прызваны ў 1942 годзе. У баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел з красавіка 1942 г. У 1943 годзе скончыў Уладзівастоцкае ваеннае пяхотнае вучылішча.

Рота 109-га стралковага полка 74-й стралковай дывізіі (13-я армія, Цэнтральны фронт) пад камандаваннем лейтэнанта І. Мацкевіча вызначылася пры вызваленні Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. 22 верасня 1943 г. рота першай фарсіравала раку Дняпро каля вёскі Калыбань, захапіла плацдарм і адбіла пяць контратак праціўніка. І. Мацкевіч асабіста падбіў 2 танкі, быў паранены, але не пакідаў поля бою.

26 верасня 1943 года лейтэнант Мацкевіч загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Абалоння Корапскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені

Літаратура — С. 230.

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баі