Марэн Мерсен (таксама: Марын Мерсен; ; 8 верасня 1588 — 1 верасня 1648) — французскі матэматык, фізік, філосаф і тэолаг, тэарэтык музыкі.

На працягу першай паловы XVII стагоддзя быў па сутнасці каардынатарам навуковага жыцця Еўропы, вёў актыўную перапіску практычна з усімі значнымі навукоўцамі таго часу. Гэтая перапіска мае велізарную навуковую і гістарычную каштоўнасць. Мерсен мае таксама значныя асабістыя навуковыя заслугі ў галіне матэматыкі, акустыкі і тэорыі музыкі.

Літаратура Ingo Negwer: Laute und Theorbe in Marin Mersennes Harmonie universelle. Zur Aufführungspraxis frühbarocker Musik in Frankreich. Deutsche Lautengesellschaft, Frankfurt am Main 2000, ISBN 3-934069-01-0 (Zugleich: Bochum, Univ., Diss, 1997).

Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Тэарэтыкі музыкі Катэгорыя:Мінімы Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў