«Мост на Дрыне» () — раман югаслаўскага пісьменніка Іва Андрыча. Быў напісаны, калі аўтар жыў у Бялградзе, у час Другой сусветнай вайны, і ўпершыню апублікаваны ў 1945 годзеРоманенко А. О жизни и творчестве Иво Андрича//Иво Андрич. Мост на дрине. М.: Правда, 1985. . У 1961 за стварэнне рамана аўтар быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратурыОб Иво Андриче на официальном сайте Нобелевской премии .

Змест рамана Цэнтральны вобраз рамана, які стаў тытульным для ўсяго твора — мост праз раку Дрына ў горадзе Вішаград (цяпер з'яўляецца часткай Рэспублікі Сербскай, Боснія і Герцагавіна). У 1571 годзе мост быў узведзены на сродкі Мехмед-пашы Сокалавіча.

Раман апісвае гістарычны перыяд, які ахоплівае амаль чатыры стагоддзі — пачынаючы з часу росквіту Асманскай імперыі, калі тэрыторыя горада ўваходзіла ў яе склад, і да пачатку XX стагоддзя, калі ў 1914 годзе адбылося Сараеўскае забойства, якое стала нагодай для пачатку Першай сусветнай вайны.

У рамане аўтар не толькі апісвае рэальныя падзеі гісторыі рэгіёну, не толькі даставерна адлюстроўвае побыт і традыцыі апрычонай многанацыянальнай супольнасці, якая склалася на тэрыторыі Вішаграда і ўсяго Балканскага паўвострава, але і дадае ў апавяданне легенды і паданні, казкі і міфы гэтага ўнікальнага асяроддзя.

Літаратура Андрыч І. Мост на Дрыне. Пракляты двор: Раман, апавяданні. З сербскахарв./ прадм. І. Чароты. - Мн.: Маст. літ., 1993. — 591 с.

Катэгорыя:Сербская літаратура Катэгорыя:Харвацкая літаратура Катэгорыя:Першая сусветная вайна ў культуры і мастацтве