Станіслаў Бжуска (; , Дакудаў — , Саколаў-Падляскі) — польскі каталіцкі святар, генерал і капелан часоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія Станіслаў быў сынам шляхціца Марселя Бжускі, які паходзіў са старажытнай мазавецка-падляскай шляхецкай сям’і. Пасля заканчэння школы ў сямнаццаць гадоў ён паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які пакінуў пасля трох гадоў навучання, каб заняць месца выкладчыка ў семінарыі ў Янаве Падляскім. 10 сакавіка 1861 года быў арыштаваны за патрыятычную пропаведзь, год правёў за кратамі. З пачаткам студзеньскага паўстання быў правадыром паўстанцаў у Лукаўскім павецеKronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, s. 258.. Быў узведзены ў генералы.

Быў арыштаваны 29 красавіка 1865 года і прысуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Пакаранне смерцю адбылося на Сакалоўскім рынку 23 мая 1865 года.

Літаратура Ks. Stanisław Brzoska (biogram) w: Goniec Wielkopolski Nr 123 z 20.05.1895

Спасылкі

Станіслаў Бжуска. Энцыклапедыя Onet.WIEM

Катэгорыя:Генералы Польшчы Катэгорыя:Постаці польскага каталіцтва Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Генералы паўстання 1863—1864 гадоў