Гісторыя беларускай мовы — працэс непарыўнага развіцця беларускай мовы са старажытнай праіндаеўрапейскай протамовы.

Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа склалася ў XIV—XVI стагоддзях, калі землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства ЛітоўскагаЯнкоўскі. Гістарычная граматыка. с. 43..

У познім XVII — пач. XIX ст. у Рэчы Паспалітай жывая старабеларуская гаворка захоўвалася толькі на беларускіх землях і ў простага народа, да пары — у драбнейшай шляхты. Сацыяльная верхавіна грамадства, выхаваная ў польскай культуры, лічыла беларускую мову наогул непрыдатнай для выкарыстання ў літаратурыСтарое заходнерускае пісьменства…, С.196,197,201-223.. Менавіта ў гэты перыяд беларусы зведалі асабліва моцны ўціск паланізацыі. Пасля паўстанняў 1830 і асабліва 1863 гадоў паланізацыя, якую праводзілі тагачасныя мясцовая буйная шляхта і каталіцкае духавенства, змянілася русіфікацыяй, якую праводзіў царскі ўрад.

Узоры жывой старабеларускай гаворкі траплялі ў літаратуру пераважна ў творах «школьнай драмы», з якіх толькі адзінПаведамленне Карскага. «Старое заходнерускае пісьменства…» быў пры сваім з’яўленні надрукаваны (сатыра «Вітанне на першы выезд з Каралеўца…», 1642), рэшта засталася ў рукапісах. Гэтыя творы, а дакладней, іх фрагменты, і з’яўляюцца практычна адзінымі ўзорамі жывой беларускай мовы таго часу. Мова іх падобная на народную канца XIX — пач. XX ст., нямала паланізмаў. Запісаныя яны пераважна лацініцай, малая іх частка, што са Смаленскай зямлі — кірыліцай. Апроч таго, некаторыя фанетычныя асаблівасці старабеларускай мовы захаваліся ў помніках пісьменства беларускіх татар канца XVI — пачатку XVII ст., напрыклад, у кітабах.

Сучасны этап развіцця беларускай мовы ўмоўна адлічваецца ад пачатку XIX стагоддзя, калі былі зробленыя спробы стварэння літаратурнай мовы на аснове народных гаворак.

Старажытнаславянскі перыяд

Лічыцца, што пісьменнасць прыйшла на беларускія землі разам з хрысціянствам у канцы X стагоддзя. Да помнікаў царкоўнаславянскай мовы эпохі Кіеўскай Русі адносяцца перапісаныя са стараславянcкіх арыгіналаў евангеллі і псалтыры, а таксама арыгінальныя творы тыпу «Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Сказанне пра Барыса і Глеба», «Слова аб законе і боскай ласцы» мітрапаліта Іларыёна" і інш. Старажытнаруская літаратурная мова на народнай аснове адлюстравана ў такіх творах, як «Аповесць мінулых гадоў», «Павучанне Уладзіміра Манамаха», «Слова пра паход Ігаравы», «Руская праўда» і інш.

Адзначаныя віды пісьменства існавалі і на заходнярускіх землях, дзе неўзабаве ўзнікла беларуская народнасць. Тут таксама перапісвалІся на царкоўнаславянскай мове евангеллі і псалтыры. 3 арыгінальных рэлігійных твораў асабліва вылучаюцца словы, казанні і павучанні выдатнага прамоўцы і публіцыста ХІІ ст. Кірылы Тураўскага. Да таго ж часу адносіцца і дзейнасць пісьменніка Аўрамія Смаленскага, які складаў асобныя зборнікі паводле твораў старажытных царкоўных прапаведнікаў. 3 агіяграфічнай літаратуры таго часу цяпер вядомы «Жыціе Ефрасінні Полацкай», створанае, відаць, у Полацку неўзабаве пасля яе смерці, і «Жыціе Аўраамія Смаленскага», напісанае яго вучнем Яфрэмам у Смаленску на пачатку XIII ст. На заходнярускіх землях побач з царкоўнаславянскай працягвала ўжывацца і старажытнаруская літаратурная мова. У XII—XIII ст. існавала мясцовае полацкае летапісанне.

Старабеларускі перыяд

Умоўна пачатак зараджэння асобнай беларускай мовы адносяць да канца XIII — пачатку XIV стагоддзя. Менавіта ў гэты час у граматах, дзелавой і асабістай перапісцы пачынаюць спарадычна адлюстроўвацца моўныя з’явы, адметная лексіка і фанетыка, якія пазней сталі характэрнымі для беларускай мовы.

Ужо ў XIII стагоддзі ў пісьмовых помніках на беларускіх землях пачынаюць спарадычна трапляцца асаблівасці, характэрныя для сучаснай беларускай мовыЯнкоўскі. Гістарычная граматыка. с. 49.. На працягу XIV—XVI ст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцівай ёй моваю, асноўныя асаблівасці якой захоўваюдца ў ёй да нашага часу.

Аднак старажытныя кніжнікі ў пісьменстве строга прытрымліваліся традыцыйных старажытнарускіх граматычных і лексічных норм, таму новыя моўныя рысы ў пісьмовых помніках на першых парах адлюстроўваліся толькі зрэдку ў выглядзе паасобных апісак. Адным з найстаражытнейшых пісьмовых помнікаў, які адлюстроўвае ўласна беларускія моўныя рысы, з’яўляецца Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгаю і Гоцкім берагам (1229 год). У грамаце, сярод іншага, адлюстравана чаргаванне гукаў [в] і [ў] у прыназоўніку «въ»: «оу низъ» замест «въ низъ», «оу Ризѣ» замест «въ Ризѣ»Тэкст граматы гл. ў кнізе И. А. Василенко. Историческая грамматика русского языка. Сборник упражнений. Москва: Просвещение, 1984. с. 219..

У XIV стагоддзі, пры Альгердзе, старабеларуская мова стала афіцыйнай мовай справаводства ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прыкладна з сярэдзіны XV ст. пісьменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць ужо ўсе падставы гаварыць пра старабеларускую літаратурную мову, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай літаратурнай мовы, але цалкам не перарвала сувязей з ёй. У беларускім пісьменстве старажытнага перыяду старабеларуская пісьмовая мова мела назву «руский языкъ».

Старабеларуская мова ВКЛ адлюстроўвала многія моўныя з’явы, характэрныя для гутарковай беларускай мовы, хоць да канца XV ст. яшчэ не адходзіла далёка ад традыцыйных канонаў, якія былі складзены дагэтуль, і была прадстаўлена пераважна юрыдычнымі дакументаміШакун Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 29, 83, 89, 93.. Блізкае месца да ёй займалі мясцовыя творы на царкоўнаславянскай мовеШакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 83, 140.. Так, беларускія лінгвісты прыйшлі да высновы, што мова друкаваных перакладаў Бібліі Францыска Скарыны, зробленых ім у 1517—19 гадах, — гэта беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, дзе маецца пэўны ўплыў гутарковай беларускай, чэшскай і польскай моўБулыка, А. М. Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — С. 210; Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 120—121.. У той жа час, гэтая мова, безумоўна, была зразумела славянскамоўнаму насельніцтву ВКЛ, а друкаваныя кнігі Францыска Скарыны былі адрасаваны менавіта да яго. Яшчэ больш рыс гутарковай мовы беларусаў, на слоўнікавы запас якой плённа паўплывалі таксама латынь, нямецкая, польская і іншыя мовы, старабеларуская мова набыла з сярэдзіны XVI ст. (асабліва ў лексіцы, фразеалогіі і марфалогіі, часткова — у фанетыцы і сінтаксісе) у ходзе Рэфармацыі ў ВКЛ і шырокага размаху друкарскай справы (Васіль Цяпінскі, Сымон Будны і інш.)Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 28, 93—97.. Пісьмовая «руская мова» ВКЛ у XIV—XVII стст. вылучалася шыратой грамадскіх функцый (мела статус дзяржаўнай мовы, на ёй былі напісаны Статуты ВКЛ), развітасцю стыляў (дамінаваў афіцыйна-дзелавы стыльСвяжынскі, У. Беларуская мова // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя : у 3 т. — Мінск: БелЭн, 2005. — Т. 1. — С. 301; Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 92—94., які найболей атрымаў рыс гутарковай беларускай мовы, у адрозненне ад царкоўнага стылю, і якім найболей карысталася свецкая шляхтаСвяжынскі, У. Беларуская мова // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя : у 3 т. — Мінск : БелЭн, 2005. — Т.1. — С. 301; Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 92—94.), значнай колькасцю друкаваных выданняў, а літаратура на ёй — развітасцю відаў і жанраў (у тым ліку, напісанне дзяржаўных летапісаў і хронік)Свяжынскі, У. Беларуская мова // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: у 3 т. — Мінск : БелЭн, 2005. — Т. 1. — С. 301; Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1963. — С. 94, 108, 115, 137..

Да нашага часу дайшло каля 600 кніг Літоўскай метрыкі — дзелавога архіва канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, дакументы якога напісаны на старыжытнабеларускай літаратурнай мове. Зводы законаў Вялікага Княства Літоўскага (Судзебнік Казіміра Ягелончыка (1468), Статут ВКЛ у рэдакцыях 1529, 1566 і 1588) таксама напісаныя на старабеларускай мове і ўтрымліваюць вялікую колькасць адметнай беларускай лексікі.

У першай палове XVII ст. выходзіць вялікі слоўнік старабеларускай мовы Памвы Бірынды, а пазней Іван Ужэвіч стварае першую граматыку старабеларускай мовы.

З сярэдзіны XVII ст. у афіцыйным справаводстве, культурным і публічным жыцці гарадоў і вышэйшага саслоўя ВКЛ пачала дамінаваць літаратурная польская мова. У 1696 годзе быў аб’яўлен закон, паводле якога дзяржаўнаю моваю на беларускіх землях стала польская моваЯнкоўскі. Гістарычная граматыка. С. 46.. Старабеларуская мова паслядоўна выцясняецца з ўжытку ў справаводстве і культуры на карысць польскай мовы. У выніку, літаратурна-пісьмовая мова занепадае, развіваюцца толькі жывыя народныя гаворкі.

Сучасны перыяд

XIX стагоддзе У пачатку ХІХ ст. пачалося станаўленне сучаснай беларускай мовы на аснове беларускіх народных дыялектаў і ва ўмовах адсутнасці сталай практыкі пісьма. Агульная арыентацыя на народнае жывое вымаўленне і ігнараванне здабытку старабеларускай літаратурнай традыцыі (этымалагічна-традыцыйнай) абумовілі развіццё мовы без аніякага кодэксу правілаў граматыкі і правапісу, і запатрабавалі выпрацоўвання зусім новых граматыка-арфаэпічных і арфаграфічных нормаў. Не спрыяла хуткаму арфаграфічнаму ўнармаванню і выкарыстанне пісьменнікамі, фалькларыстамі і інш. двух алфавітаў, лацінскага і кірылаўскага.

Ступень распаўсюджання беларускай мовы ў канцы XVIII ст. — 1-й пал. XIX ст. характарызавалася завяршэннем паланізацыі шляхты былога ВКЛ, сярод якой пад пачатак XIX ст. яшчэ бытавала беларуская мова, і канчатковым заняпадам беларускай мовы ў гарадах.

На распаўсюджанне і выкарыстанне беларускай мовы паўплываў і працяглы палітычны канфлікт паміж расійскімі ўладамі і польскім і паланізаваным дваранствам, у якім абодва бакі спрабавалі атрымаць сімпатыі беларускага сялянства, звяртаючыся да таго з агітацыйнай літаратурай, выдаванай па-беларуску.

: паланізацыя, русіфікацыя, заходнерусізм

Спробы распрацоўкі граматыкі для беларускай мовы рабіліся яшчэ ў канцы ХVIII ст., пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Мяркуецца, што першая такая граматыка — «Граматыка літоўская», рукапіс якой пакуль не знойдзены, была распрацавана Станіславам Богушам-Сестранцэвічам, магілёўскім архіепіскапамСмалянчук, С.39, са спасылкай на энц. даведнік Мысліцелі і асветнікі, Мн., 1995, С.185.. Наступная спроба складання граматыкі беларускай мовы (на аснове кірыліцы) была зроблена Паўлам Шпілеўскім (1846), але рукапіс не быў дапушчаны да друку Расійскай Акадэміяй навук.

У 1835 у Вільні была выдана чытанка для дзяцей «Кароткі збор хрысціянскай навукі. Для сялян рымска-каталіцкай веры, якія гавораць польска-рускай мовай» (выдана польскай лацінкай па-беларуску, тытульная назва па-польску), у 1862 у Варшаве — «Лемантар для добрых дзетак-каталікоў».

У 1839 імператар Мікалай I забараніў ужываць «народную гаворку» ў каталіцкіх храмах; як вынік, тую цалкам замяніла польскаяПаведамленне Карскага ў нарысе навейшай беларускай літаратуры, Т.3..

У верасні 1859 расійскія ўлады забаранілі друк па-беларуску лацінскім алфавітам («польскім шрыфтам»)Смалянчук, С.35..

У рамках агульнага павароту расійскай палітыкі (: русіфікацыя) друк па-беларуску быў забаронены цалкам (1867). З 1869 было дазволена друкаваць кірыліцай беларускія этнаграфічныя зборнікі.

Адным з першых даследчыкаў беларускай мовы быў Іван Аляксеевіч Нядзёшаў.

Згодна з этнаграфічнымі даследваннямі на Меншчыне ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай.