Эдуард Сямёнавіч Ханок () — савецкі і беларускі музыкант і кампазітар. Народны артыст Беларусі (1996).
Біяграфія Нарадзіўся 18 красавіка 1940 года ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам з сям’ёй пераехаў жыць у горад Брэст Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу.
У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Глінкі ў Мінску. Падчас навучання ў Мінску па вечарах будучы кампазітар іграў у рэстаране «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасці) і кватараваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені.
У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросце 20 год ён напісаў сваю першую песню). З 1973 года — член Саюза кампазітараў; з 2001 года — заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой з лютага 2010 года (раней пражываў у Маскве). Мае беларускае і расійскае грамадзянствы. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расійскай Федэрацыі Генадзя Райкова балатаваўся ў Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер. Мае дзвюх дачок — Руслану (старэйшую), Святлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Мінску.
Творчасць Працуе ў розных жанрах — вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Яго творы ўваходзілі ў рэпертуар Алы Пугачовай, Эдуарда Хіля, ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песняры». З’яўляецца аўтарам папулярных песень «Зима» («Потолок ледяной»), «Песня первоклассника» («То ли еще будет»), «Журавлик» («Ты возьми меня с собой»), «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы» («Лягу, прылягу»), «Самурай», «Два поля», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Жаўраначка».
«Тэорыя хваль» Пасля адыходу ад кампазітарскай дзейнасці Эдуард Ханок заняўся даследаваннем заканамернасцей савецкай эстрады і найноўшага расійскага шоу-бізнесу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваль» альбо «тэорыю творчых хваль», паводле якой кожны артыст перажывае максімум дзве хвалі папулярнасці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі». Свае даследчыя погляды кампазітар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасці савецкай і расійскай спявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафесій, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна. У лік гэтых асоб таксама ўвайшоў Уладзімір Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плануе размясціць у Віцебску.
Судовыя справы З красавіка па ліпень 2017 года Эдуард Ханок меў намер падаць у суд на Ядвігу Паплаўскую. Пасля падрыхтоўкі адправіў іскавую заяву ў Вярхоўны Суд. Акрамя гэтага заявіў пра свой намер таксама судзіцца з артыстамі Анатолем Ярмоленка, Аляксандрам Саладухам і музычным прадзюсарам Русланам Старыкоўскім. Прычынай стала тое, што пры выкананні Паплаўскай песні «Малінаўка» ні разу не абвясцілі, што гэтую песню напісаў Ханок, такая ж сітуацыя і ў Ярмоленка з песняй «А я лягу, прылягу».
Канфлікт з Ядвігай Паплаўскай пачаўся яшчэ ў 2017 годзе: у красавіку Ханок забараніў спявачцы выкарыстоўваць музыку пяці сваіх песень («Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Счастливый случай», «Вы шуміце, бярозы») да вырашэння спрэчных пытанняў, матываваўшы гэта непавагай да яго асобы (напрыклад, на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча не называлася яго прозвішча) і парушэннямі аўтарскіх правоў (не быў заключаны бязвыплатны або аплатны дагавор, які дазваляў выкарыстоўваць яго песні). У траўні 2017 года Ханок адмовіўся падаваць у суд. Сваю пазіцыю ён аргументаваў тым, што «беларускія суды не гатовыя да такіх працэсаў. Гэта бессэнсоўна — як маральна, так і матэрыяльна. Грошы, якія я хацеў атрымаць, павінны былі пайсці дзецям, хворым на анкалогію. Але мне сказалі, што выканаўцы дасылаюць такія сумы, што мне сорамна будзе глядзець у вочы гэтым дзецям». У ліпені 2017 года Ханок ізноў перадумаў, стаў збіраць дакументы, але так і не дайшоў да суду. Праз год у мэтах вырашэння канфлікту Ханок перадаў прадзюсарскаму цэнтру «Spamash» права на чатыры песні, якія раней спявалі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч: «Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха» і «Счастливый случай», пасля гэтага іх змаглі выконваць усё, каму дазволяць прадзюсары цэнтра.
У ліпені 2018 года Ханок падаў у суд на АНТ і выйграў яго. У пазове кампазітар заявіў, што тэлеканал парушыў яго правы на імя, і папрасіў спагнаць 980 рублёў у якасці маральнай шкоды. Вярхоўны суд пагадзіўся з гэтым, але знізіў грашовую кампенсацыю амаль удвая. Падставай для пазовы стаў вечар памяці Аляксандра Ціхановіча, які здымаўся тэлеканалам АНТ, выйшаў у эфір 10 лютага 2017 года. Праз два дні, 12 лютага запіс канцэрта быў размешчаны на афіцыйным канале АНТ у «YouTube». На вечарыне прагучалі чатыры песні на музыку Ханка. Але ў апісанні да запісу канцэрту, выкладзенай на YouTube, адсутнічала згадванне пра кампазітара.
Песні, аўтары словаў і выканаўцы «Белый аист» (Анатоль Папярэчны) ВІА «Сябры», ВІА «Песняры», Леў Лешчанка «Верба» (Юрый Рыбчынскі) ВІА «Самоцветы» «Вы шуміце, бярозы» (Ніл Гілевіч) ВІА «Сябры» «Горлица» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў «Давай поговорим» (Ілья Рэзнік) Юрый Багацікаў, Андрэй Міронаў, Эдуард Хіль «Две минуты» (Д.Касцюрын) Аіда Вядзішчава «Днепряночка» (А.Діхцяр) Мікалай Кандрацюк «Емеля» (Міхаіл Пляцкоўскі) Эдуард Хіль «Есть на Волге город» (С.Астравой) Эдуард Хіль «Журавли» (А.Досталь) Аіда Вядзішчава «Зима» (С.Астравой) Леў Барашкаў, Рэнат Ібрагімаў, Эдуард Хіль «Июнь Июльевич Август» (Н.Зіновьеў) Кацярына Сямёнава «Качели» (В.Харытонаў) Леў Лешчанка «Комсомольская площадь» (Яўген Далматаўскі) Таццяна Рузавіна і Сяргей Таюшаў, Эдуард Хіль «Мне красивого не надо» (Міхаіл Таніч) ВК «Улыбка» «Море по колено» (С.Палякоў) ВІА «Песняры» і дзіцячы хор «Музыка зимы» (Міхаіл Пляцкоўскі) ДХ ЦДДЖ, сол. І. Роднава «Мы машины провожаем» (А.Діхцяр) Эдуард Хіль «Одна буква» (С.Островой) Эдуард Хіль «Ой, малина, ах, Марина» (С.Красікаў) Генадзь Каменны «Песня лягушек» (С.Палякоў) ВІА «Песняры» «Разбуди меня, дождь» (Ю.Рыбчынскі) Эдуард Хіль «Разговоры» (Г.Серабракоў) Вольга Варанец, Марыя Пахоменка «Реченька туманная» (А.Папярэчны) Ганна Герман, Валянціна Талкунова, Марыя Пахоменка «Служить России» (Ілья Рэзнік) Акадэмічны ансамбль песні «Солнышко смеётся» (І. Векшагонава) Крысціна Арбакайтэ «Спорит Вологда и спорит Кострома» (Ігар Шаферан) Генадзь Каменны, ВІА «Пламя» «То ли ещё будет» («Песенка первоклассника») (Ігар Шаферан) Вольга Раждзественская, Ала Пугачова «Ты возьми меня с собой» («Песенка про журавлика») (Ілья Рэзнік) Ала Пугачова «Частушки» (И.Ізмайлаўскі) Марыя Пахоменка «Шуба» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў «Шуточная строевая» (В. Харытонаў) Уладзімір Макараў, Эдуард Хіль «Я иду по дороге» (А. Пракофьев) Вольга Вардашава «Я у бабушки живу» (І. Шаферан) ВІА «Верасы» «Тик-Так ходики» (С. Харын) ВІА «Балаган Лімітэд» Песні да мультфільма «Квака-задавака» (1975 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень С. Палякоў у выкананні ВІА «Песняры» Песні да мультфільма «Про кота, Васю и охотничью катавасию» (1981 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень А.Вольскі ў выкананні рок-групы «Сузор’е»
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982), Народны артыст Беларусі (1996), Заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2001)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Кампазітары Беларусі