Тот, Джэхуці — бог мудрасці і ведаў у рэлігіі Старажытнага ЕгіптаБог Тот - бог мудрости и знаний в Древнем ЕгиптеБоги Древнего Египта.
Апісанне Меў вобраз чалавека з галавой птушкі ібіс і прыладамі для пісьма ў руках.
Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісараў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Тот вёў лік дням, месяцам, гадам, запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы. Ён раздзяліў час на месяцы. Пісцы лічылі Тота сваім заступнікам і перад пачаткам працы здзяйснялі яму ўзліванні. Пад заступніцтвам Тота знаходзіліся ўсе архівы і знакамітая бібліятэка Гермопаля. «Кіраваў усімі мовамі» і сам лічыўся мовай бога. У кульце мёртвых і ў пахавальным абрадзе Тоту належала вядучая роля. Як візір багоў і пісец энеады багоў ён прысутнічаў на судзе Асірыса.
Жонкай Тота лічылася багіня ісціны і парадку Маат.
Гл. таксама Гермес Трысмегіст – адпавядае Тоту ў старажытнагрэцкай міфалогіі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Малітва богу Тоту аб пасланні ўмення добра пісаць Гімн Тоту. Папірус Anastasi III
Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі Катэгорыя:Багі мудрасці і ведаў Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Багі месяца Катэгорыя:Фараоны дынастыі богаў Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта