Тоўстагало́ўкі (Hesperiidae) — матылькі, якія адносяцца да сямейства Hesperiidae, якія хоць і належаць да групы дзённых матылькоў (Rhopalocera), але рэзка адрозніваюцца ад іншых дзённых матылькоў. Больш за 4100 відаў. Апісанне Размах крылаў да 7 см (22—38 мм). Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамы валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі сілкуюцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; сілкуюцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружавакветных і злакавых).

Распаўсюджанне Сямейства налічвае каля 3500 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На тэрыторыі Беларусі 11 відаў, сярод якіх найбольш пашыраны , , .

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы насякомых