Ляво́нпаль (, ) — вёска ў Беларусі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя У XVIII ст. пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводстве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона Лапацінскага (1663—1732) — мсціслаўскага мастаўнічага і ўдзельніка бітвы пад Венай (1683). У 1768—1769 гг. Мікалай Тадэвуш Лапацінскі ўзвёў тут невялікі палац у стылі позняга барока (захаваўся да нашага часу), побач з якім разбіў французскі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не збераглася)Людміла Хмяльніцкая. Паштоўка з Беларусі // «Туризм и Отдых» № 19, 2008.. У 1772 г. у мястэчку збудавалі драўляную ўніяцкую царкву са званіцай.

Да 1840-х гадоў у Лявонпалі існавала ткацкая фабрыка, якую заснаваў гаспадар маёнтка Ян Нікадзім Лапацінскі. Ткацкія станкі для яе былі закуплены ў Англіі. Фабрыка была вядомая на ўсю Беларусь дзякуючы вытворчасці высокаякасных ільняных вырабаў: каберцаў, абрусаў, палатна сурвэтак з гэтак званага друйскага лёну. Частка яе прадукцыі экспартавалася ў еўрапейскія краіныМатериалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Витебской губернии. Витебск : Губерн. типолитография, 1896. — 262 с. С. 133. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасці.

У 1791 годзе Ян Нікадзім Лапацінскі ў сваім маёнтку Лявонпаль, які пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) стаў знаходзіцца каля адміністрацыйнай мяжы з Расійскай імперыяй, паставіў мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У часы вызваленчага паўстання ў 1831 г. расійскія карнікі спалілі тутэйшы палац. Станам на 1866 г. у мястэчку было 26 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У міжваенны перыяд ў Лявонпалі знаходзілася Гміннае ўпраўленне памежнай заставы. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 91-100 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 224.

У 1939 г. Лявонпаль увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. З кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета.

У 1941—1944 гадах акупаваны нацыстамі. Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца ў цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 55 воінаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1950 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Да ліпеня 1965 г. Лявонпаль з’яўляўся цэнтрам Лявонпальскага сельсавета. Пасля скасавання сельсавета паселішча ўваходзіла ў склад спачатку Даўгінаўскага сельсавета, а потым, з 16 верасня 2010 г. — у склад Узмёнскага сельсавета.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 — 109 чал., з іх 27 праваслаўных, 15 каталікоў, 65 іўдзеяў, 2 евангелістыLeonpol // S. 147. XX стагоддзе: 1921 — 382 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923

Славутасці Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 (1791) — Сядзібна-паркавы комплекс Лапацінскіх (1750), зараз будынак адаптаваны пад касцёл — Царква Святой Троіцы (1774—1782; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП) — Брацкая магіла —

Страчаная спадчына Касцёл Ісуса (пач. XX ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура Leonpol // S. 147.

Спасылкі

Катэгорыя:Узмёнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства