Маці Божая Тракельская — каталіцкая цудатворная ікона. Знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Тракелі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя Абраз рымскай іканаграфіі згодна з легендай быў намаляваны ў канцы ХVІ ст. Паводле адной з легендаў, абраз, прывезены з Вільні ў 1595 годзе, здаўна славіўся шматлікімі цудамі. Невядомы віленскі мастак стварыў прыгожы і высакародны вобраз Багародзіцы з Дзіцяткам. Па характары вобразаў яго можна параўнаць з абразом 1640 года віленскага мастака фламандскага паходжання Пенса ў на Варміі (Польшча). У другой палове XVII ст. (магчыма, каля 1664 года) абраз Маці Божай з Дзіцяткам быў дапоўнены выявай укленчанага св. Казіміра з ружанцам у руках.

У 1994 г. Гродзенскі ардынарый Аляксандр Кашкевіч зрабіў касцёл у Тракелях дыяцэзіяльным санктуарыем. Свята цудатворнага абраза адзначаецца ў першую нядзелю ліпеняДыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Тракелях. У Тракелі ладзяцца штогадовыя пілігрымкі.

5 ліпеня 2009 года адбылася ўрачыстая каранацыя абраза папскімі каронамі. Здзейсніў акт каранацыі кардынал Казімір Свёнтак.

Апісанне З'яўляецца адным з самых высокамастацкіх спісаў у Беларусі. Абраз прадстаўляе Маці Божую з Дзіцяткам Ісусам на левай руцэ. З дасканалым познерэнесансным стылем жывапісу гарманіруе металічная шата з каронамі. Сваёй правай далонню Марыя ахапіла левую руку, якая трымае Божага Сына. 3 правага боку ад яе ўкленчыў Св. Казiмiр з ружанцам у руках — заступнік земляў Вялікага Княства Літоўскага. Выява Маці Божай была намалявана на асобным палатне і даклеена да асноўнага падчас першай рэстаўрацыі абраза ў другой палове XVII ст. Праўдападобна, гэта было звязана з кананізацыяй Казіміра і выданнем тагачасным Папам Рымскім у 1664 г. кананізацыйнай булыМаці Божая Тракельская.

Літаратура Каранацыя абраза маці божай Тракельскай 5 ліпеня 2009 г. ― Гродна, 2009. (1Н//177037(039))

Спасылкі Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Тракелях Гісторыя абраза Маці Божай Тракельскай

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Іканаграфія Багародзіцы Катэгорыя:Тракелі (Воранаўскі раён) Катэгорыя:Цудатворныя абразы Багародзіцы