Барселонскі метрапалітэн ( і ) — метрапалітэн у сталіцы Каталоніі Барселоне і яе прыгарадах, складае аснову хуткаснага грамадскага транспарту горада. Барселонскае метро пачало працу ў 1924 годзе.

У цяперашні час сістэма барселонскага метро ўключае 209 станцый на 9 лініях агульнай працягласцю 157,5 км. Вядуцца работы па ўзвядзенню яшчэ дзвюх ліній.

Барселонскі метрапалітэн абслугоўваецца двума аператарамі: TMB () і чыгуначнай кампаніяй FGC ( - Дзяржаўная чыгунка Каталоніі).

Кошт праезду € 2,00 (разавы квіток; сапраўдны на працягу 45 хвілін пасля кампаставання на ўсе віды гарадскога транспарту - аўтобус, трамвай, фунікулёр і інш.

Спасылкі Транспартнае кіраванне Барселоны Афіцыйны сайт TMB Каталонскія чыгункі

Катэгорыя:Метрапалітэны Іспаніі Катэгорыя:Транспарт Барселоны Катэгорыя:Метрапалітэны паводле алфавіта