Музей Пікаса ў Барселоне () — мастацкі музей у сталіцы Каталоніі, у калекцыі захоўваюцца пераважна раннія працы Пабла Пікаса, створаныя ў перыяд з 1895 па 1904 год. Сярод больш позніх работ вылучаецца серыя «Мяніны» (, 1957), варыяцыі па матывах аднайменнай карціны Веласкеса.
Музей, створаны на аснове падоранай гораду буйной мастацкай калекцыі сакратара і сябра Пабла Пікаса Хаймэ Сабартэса, адкрыўся для наведвальнікаў у 1963 годзе. Музей Пікаса размяшчаецца ў старадаўнім гарадскім палацы XV стагоддзя — палацы Берэнгера д’Агілара () і славіцца старадаўнімі ўнутранымі дварочкамі.
Літаратура Ddda. Museu Picasso. Catàleg de Pintura i dibuix. Barcelona: Ajuntament de Barcelona, 1984. ISBN 84-7609-006-4.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Музея Пікаса
Катэгорыя:Мастацкія музеі Іспаніі Катэгорыя:Музеі Барселоны Катэгорыя:Пабла Пікаса