Малагскі музей Пікаса () — музей, прысвечаны творчасці знакамітага іспанскага мастака Пабла Пікаса ў горадзе Малазе, дзе нарадзіўся мастак. Размешчаны ў палацы Буэнавіста XVI стагоддзя. Калекцыя музея ўключае 150 карцін Пікаса, падораных сям'ёй мастака. У 2009 годзе Малагскі музей Пікаса аб'яднаўся з домам-музеем Пікаса на плошчы Мерсед.
Спасылкі
http://www2.museopicassomalaga.org/i_home.cfm Canal Picasso
Катэгорыя:Мастацкія музеі Іспаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Пабла Пікаса Катэгорыя:Музеі Малагі