Барух Бенасераф (, , г.Каракас, Венесуэла — , Бостан, ЗША) — амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Ж.Дасэ і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.

Біяграфія Барух Бенасераф нарадзіўся 29 кастрычніка 1920 года ў Каракасе ў забяспечанай сефардскай яўрэйскай сям’і. Яго бацька паходзіў з Марока (Тэтуан) і атрымаў французскую адукацыю ў Алжыры, дзе і ажаніўся. Сям’я пераехала ў Парыж, калі Баруху споўнілася 5 гадоў. Тут яны заставаліся да Другой сусветнай вайны, але ў 1939 годзе вярнуліся ў Венесуэлу.

Скончыў медыцынскі каледж штата Вірджынія. Стаўшы ўрачом, Бенасераф з 1946 года служыў 2 гады вайсковым урачом у частцы, раскватараванай у Нансі (Францыя). Пасля арміі вырашыў заняцца навуковай дзейнасцю, у прыватнасці яго цікавіла імуналогія і ў асаблівасці гіперадчувальнасць, таму што ён сам пакутаваў на астму.

З 1948 года ў Калумбійскім, з 1956 года ў Нью-Ёркскім універсітэтах, з 1968 года ў Нацыянальным інстытуце аховы здароўя, адначасова з 1970 года прафесар Гарвардскай медыцынскай школы. З 1980 года прэзідэнт Міжнароднага саюза імуналагічных таварыстваў.

Аўтар навуковых прац па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

У 1990 годзе быў узнагароджаны Нацыянальным медалём навукі ЗША.

Яго аўтабіяграфія была апублікавана ў 1998 годзе. Бенасераф памёр 2 жніўня 2011 года ў Jamaica Plain, штат Масачусетс, ад пнеўманіі. Яго жонка, Анет, памёрла ў тым жа годзе 3 чэрвеня.

Сям’я Жонка (з 1943 года) — Анет Бенасераф (народжаная Дрэйфус, 1922—2011) — паходзіла з сям’і Альфрэда Дрэйфуса і прыходзілася пляменніцай лаўрэату Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Жаку МаноBaruj Benacerraf. Яна з’яўляецца аўтарам кнігі пра гісторыю сваёй сям’і «L’odyssée d’une jeune fille de bonne famille»(1997).

Дачка — Берыл Рыка Бенасераф (нар.1949), аўтар прац у вобласці прэнатальнай ультрасанаграфіі, прафесар рэнтгеналогіі ў медыцынскай школе Гарвардскага універсітэта (яе муж — прафесар і загадчык кафедры сардэчна-сасудзістых захворванняў таго ж універсітэта Піцер Лібі)Beryl Rica Benacerraf.

Брат — амерыканскі філосаф Пол Джозеф Саламон Бенасераф (нар. 1931), вядомы галоўным чынам сваімі працамі па філасофіі матэматыкі.

Літаратура

Спасылкі Аўтабіяграфія Баруха Бенасерафа на Нобелеўскім сайце MHC (HLA): Галоўны комплекс гістасумяшчальнасці

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША