thumb|300px|Луі Лево адкрыў унутраны двор Версальскага палаца, каб стварыць прасторны парадны ўезд, cour d'honneur, які пазней капіраваўся па ўсёй Еўропе.

Курданёр ( — «ганаровы двор») — абмежаваны галоўным корпусам і бакавымі флігелямі парадны двор перад будынкам. Па чырвонай лініі звычайна адлучаецца ад вонкавай прасторы скразной агароджай з варотамі. Курданёры шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай палацавай архітэктуры XVII — 1-й паловы XIX стагоддзяў (у Беларусі з пачатку XVIII стагоддзя). Як прыём параднай прасторавай кампазіцыі курданёр часам ужываецца і ў сучаснай архітэктуры.

Літаратура Вялікая Савецкая Энцыклапедыя Архітэктурны слоўнік Будаўнічы слоўнік СЛОЎНІК ДОЙЛІДА

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Горадабудаўніцтва