Элвін (Алвін) Тофлер (; , , ЗША — , , ЗША"Alvin Toffler, author of best-selling ‘Future Shock’ and ‘The Third Wave,’ dies at 87, Washington Post, June 29, 2016) — амерыканскі сацыёлаг і футуролаг, адзін з аўтараў канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства.
У яго асноўных працах праведзены тэзіс пра тое, што чалавецтва пераходзіць да новай тэхналагічнай рэвалюцыі, гэта значыць на змену першай хвалі (аграрнае грамадства) і другой (індустрыяльнае грамадства) прыходзіць новая, вядучая да стварэння (звышіндустрыяльнага) інфармацыйнага, або постіндустрыяльнага грамадства. Элвін Тофлер папярэджваў пра новыя цяжкасці, сацыяльныя канфлікты і глабальныя праблемы, з якімі сутыкнецца чалавецтва на зломе XX і XXI стагоддзяў.
Быў рэдактарам папулярнага часопіса Fortune. Першая кніга Тофлера была прысвечана развіццю тэхналогій і іх уплыву на грамадства. Затым ён падрабязна даследаваў зваротную рэакцыю грамадства на гэты феномен і змены ў грамадстве. Змест апошняй працы Элвіна Тофлера — моц ваенных тэхналогій, зброі, тактыка-стратэгічнага планавання і капіталізму ў XXI стагоддзі.
Быў жанаты з Хайдзі Тофлер, якая таксама была футуролагам і сааўтарам шматлікіх кніг Элвіна.
Элвін Тофлер памёр у сне года ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе на 88-м годзе жыцця.
Літаратура
То́флер Алвин // Философский энциклопедический словарь / Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — С. 670. — 840 с. — 150 000 экз.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Сацыёлагі ЗША Катэгорыя:Футуролагі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе Катэгорыя:Сацыяльныя філосафы Катэгорыя:Трансгуманісты