Барух Сэмюэл Бламберг (, , Нью-Ёрк, ЗША — , Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі ўрач і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з К.Гайдузекам«Baruch S. Blumberg — Autobiography.» Nobel Prize.«Hepatitis B: The Hunt for a Killer Virus» Princeton University Press..

Біяграфія Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1951). Наступныя чатыры гады ён займаўся ў інтэрнатуры і далей стажыраваўся ў Columbia Presbyterian Medical Center. Затым ён працягнуў вучобу, займаючыся біяхіміяй у Бэйліял-каледжы, Оксфард. У 1957 годзе ён абараніў ступень доктара.

З 1952 года працаваў у Калумбійскім медыцынскім цэнтры, Нацыянальным інстытуце здароўя (г. Бетэсда, штат Мэрыленд), Інстытуце даследавання раку (г. Філадэльфія). З 1970 года прафесар у Пенсільванскім, Оксфардскім універсітэтах.

Адкрыў антыген сываратачнага гепатыту, т.зв. аўстралійскі антыген (1963), і распрацаваў метад лабараторнага кантролю донараў крыві на яго прысутнасць.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Барух Бламберг на сайце n-t.ru

Катэгорыя:Вірусолагі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША