thumb|200px|Дванаццаць апосталаў, 14 ст., Масква Дванаццаць апосталаў - дванаццаць бліжэйшых вучняў і паслядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасці і якія сталі пачынальнікамі хрысціянскай царквы. Згодна Евангеллям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэнні, а пасля свайго ўваскрасення паслаў адзінаццаць з іх (за мінусам Іуды Іскарыёта) з Вялікім Паручэннем для распаўсюджвання Свайго вучэння ўсім народам. Паводле ўсходне-хрысціянскай традыцыі згодна з Евангеллем ад Лукі ў Хрыста было таксама сямідзесят апосталаў.
Апостал Павел (ён жа Саул з Тарса), не быў з дванаццаці або семідзесяці, але пасля звароту ў хрысціянства стаў называцца "апосталам язычнікаў" (Рым. 11:13) і сцвярджаў, што атрымаў ад ўваскрослага Ісуса Вялікае Даручэнне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павел не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.
Ранні перыяд хрысціянства ў жыцці апосталаў называецца Апостальскім стагоддзем. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццаццю вучнямі. Агульнае апісанне thumb|Джэймс Цісо, Павучэнне апосталаў. Апосталы паказаны ў Новым Запавеце як Галілейскія яўрэі, большасць з іх мела яўрэйскія імёны, але некаторыя з іх мелі і грэчаскія.
У Марка 6:7-13 сцвярджаецца, што Ісус першапачаткова паслаў гэтых дванаццаць апосталаў па парах (таксама ў Матф. 10:5-42, Лк. 9:1-6) у гарады Галілеі. У тэксце гаворыцца, што Ён загадаў ім вылечваць хворых і выганяць дэманаў, а ў Евангеллі ад Матфея нават уваскрашаць мёртвых. Яны таксама даручыў «нічога не браць у шлях, апрача аднаго кія: ні хлеба, ні паперніка, ні грошай у іх кашальку, але абувацца ў просты абутак і не насіць дзвюх вопратак», і што, калі ў якім горадзе іх не прымуць, яны павінны страхнуць пыл з сваіх ног, што будзе для таго горада абвінавачваннем падчас Страшнага Суда.
Пазней згодна Бібліі дванаццаці апосталаў было даручана прапаведаваць Евангелле «ўсім народам». Апостал Павел падкрэсліваў важную ролю дванаццаці апосталаў ў царкве, калі ён казаў, што Божая царква «уцверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста краевугольным каменем». (Эф. 2:19-20)
Дванаццаць апосталаў у сінаптычных Евангеллях Кананічныя Евангелля даюць розныя імёны дванаццаці апосталаў. Згодна з спісамі ў кожным з трох сінаптычных Евангелляў, дванаццаць, якіх выбраў Ісус, і «якіх ён назваў апосталамі», былі:
Мацвея 10:1-4 Maрка 3:13-19 Лука 6:12-16Сімон, якога завуць ПётрСімон, якога імя Ён перамяніў на ПётрСімон, якога назваў ПётрAндрэй, яго братAндрэйAндрэй, яго братЯкаў, сын ЗевядзееўЯкаў ЗевядзееўЯкаўЯн, яго братЯн брат Якава (і надаў ім імя Боаргенес)ЯнФіліпФіліпФіліпВарфаламейВарфаламейВарфаламейФамаФамаФамаМацвей, мытнікМацвейМацвейЯкаў, сын АлфееўЯкаў АлфееўЯкаў АлфееўФадзейФадзейІуда, сын ЯкаваСімон ЗілотСімон ЗілотСімон, якога завуць ЗілотІуда Іскарыёт, які Яго выдаўІуда Іскарыёт, які Яго выдаўІуда Іскарыёт, які быў здраднік
У сінаптычных Евангеллях падаецца, што Ісус браў з Сабою Пятра, Якава і Яна падчас Свайго Перамянення, а таксама падчас малітвы на Гефсіманіі. У Евангеллі ад Марка падаецца, што нават дванаццаць не маглі разумець сэнс цудаў і прытчаў Ісуса.
Дванаццаць апосталаў у Евангеллі ад Яна У Евангеллі адзначана толькі частка апосталаў: Пётр Андрэй (пазначаны як брат Пятра) "Сыны Зевядзея" (Ян ды Якаў) Філіп Нафанаіл Фама (таксама званы Блізнюк) (11:16), (20:24), (21:02) Іуда Іскарыёт Іуда (не Іскарыёт) (14:22) (верагодна, Фадзей)
З іх толькі Нафанаіла няма ў спісах ў іншых Евангеллях. Ён традыцыйна атаясамліваецца з Варфаламеем, хоць гэтае атаясненне і некаторымі аспрэчваецца. Тры апосталы наогул не згадваецца ў Евангеллі ад Яна, іх імёны: Якаў, сын Алфееў, Мацвей і Сімона Кананіт (Зілот). Смерці дванаццаці апосталаў Згодна хрысціянскай традыцыі ўсе апосталы, акрамя аднаго былі забіты, толькі Ян дажыў да пажылога ўзросту. Толькі смерць Якава, сына Зевядзея, апісана ў Новым Запавеце, і дэталі іншых смерцяў з'яўляюцца прадметам легенд і паданняў. У некаторых выпадках існуе амаль поўная аднадушнасць у традыцыях, і ў іншых выпадках, існуюць самыя розныя і непаслядоўныя апісанні.
Іуда Іскарыёт, першапачаткова адзін з дванаццаці, памёр пасля суда над Ісусам. Матфея 27:5 кажа, што ён павесіўся, а Дзеі 1:18 удакладняюць, што цела Іуды ўпала, расчыніліся, і яго "вантробы выпалі". Мацвій быў абраны на яго месца, як адзін з дванаццаці. Магілы апосталаў З адзінаццаці апосталаў (без уліку Іуды Іскарыёта) згодна з хрысціянскай традыцыяй вызначаны пахаванні толькі сямі:
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:12 апосталаў Катэгорыя:Групы святых