thumbnail|right|Музей Пікаса
Музей Пікаса () — музей, прысвечаны жыццю і творчасці Пабла Пікаса, адкрыўся ў 1985 годзе ў Парыжы.
Будынак Музей Пікаса размясціўся ў будынку асабняка Сале (Hôtel Salé) у сярэднявечным квартале Парыжа Марэ. Асабняк быў пабудаваны ў 1656-1659 гадах архітэктарам Жанам Булье для П'ера Абера дэ Фантэней, які ўзбагаціўся за кошт павелічэння падатку на соль. Адсюль і паходзіць назва Сале (ад фр. «салёны»). Падчас працэсу Фуке ў 1661 годзе П'ер Абер быў таксама спустошаны. За гэтым рушыла ўслед шматлікая змена ўладальнікаў асабняка. thumb|злева|Інтэр'ер музея
У 1668-1688 гадах у палацы знаходзілася пасольства Венецыі. У 1829 годзе тут адкрылася Цэнтральная школа мастацтваў і рамёстваў (École centrale des arts et manufactures, цяпер École Centrale Paris), якая выпусціла такіх вядомых вучняў, як Густаў Эйфель, Луі Блерыё і Арман Пежо.
У 1962 годзе асабняк перайшоў у валоданне гарадскога муніцыпалітэта. Вырашана было рэканструяваць будынак, для чаго быў аб'яўлены адкрыты конкурс, які выйграў француз алжырскага паходжання Ралан Сімонэ. Аднаўленчыя работы падоўжыліся 3 гады. Музей Пікаса адкрыўся ў 1985 годзе.
Экспазіцыя У экспазіцыі прадстаўлены ўсе перыяды творчасці Пікаса, калекцыя змяшчае: 203 карціны 158 скульптур 16 калажаў 29 аб'ёмных карцін 107 прадметаў керамікі 1500 малюнкаў 58 сшыткаў ўсе гравюры
У музеі таксама прадстаўлена асабістая калекцыя Пікаса, якая змяшчае творы Сезана, Маціса, "мытнік" Русо, Андрэ Дэрэн, Жорж Брак, Жуан Міро, а таксама прадметы афрыканскага мастацтва.
Спасылкі
Афіцыйны сайт музея Інфармацыя пра музей
Катэгорыя:Музеі Францыі Катэгорыя:Асабнякі Парыжа Катэгорыя:III акруга Парыжа Катэгорыя:Мастацкія музеі Францыі Катэгорыя:Пабла Пікаса