Замак трох цмокаў — папулярнае абазначэнне будынка ў стылі мадэрн ў горадзе Барселона (пабудаваны ў 1887-1888 гадах як кафэ-рэстаран для Сусветнай выставы 1888 архітэктарам Луісам Даменек-і-Мантанерам). Назва, верагодна, перанята з аднайменнага рамана Серафіма Пітара 1865 года.
З’яўляўся адным з асноўных будынкаў выставы і канчатковым пунктам экскурсіі ад Трыумфальнай аркі па парку Сьютадэлья
З 1920 года тут размяшчаецца Музей заалогіі Барселоны.
Архітэктура Замак пабудаваны з цэглы і ліставога жалеза ў форме амаль правільнага квадрата з чатырма вежамі на вуглах. Перыметр увянчаны зубцамі і ўяўляе сабой падвойны фасад, злучаны паміж сабой масткамі.
Дэкаратыўныя керамічныя пліты ў форме шчытоў ў верхняй частцы замка (каля зубцоў) зроблены Антоніа М Галііса, Хасэ Лімонам, Пельісерам і Аляксандрам дэ Рыкер. Пліты распісаны ў блакітных колерах на белым фоне і змяшчаюць выявы раслін і жывёл.
Літаратура David Mackay: Modern architecture in Barcelona, 1854–1939. Rizzoli, New York 1989. Lluís Domènech i Girbau: Domènech i Montaner. Ediciones Polígrafa, Barcelona, 1994.
Спасылкі
Парк Сьютаделья і яго славутасці
Катэгорыя:Славутасці Барселоны