Антоній Фіялкоўскі (; , Лепель, Віцебская губерня — 1883) — рымска-каталіцкі дзеяч.
Навучаўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі, у галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце. Прафесар багаслоўскіх навук і касцельнай гісторыі ў Віленскай дыяцэзіяльнай семінарыі і Віленскім універсітэце, а пасля яго закрыцця — у Віленскай каталіцкай духоўнай акадэміі (рэктар ад 1842). Ад 25 чэрвеня 1858 тытулярны біскуп Тэнесуса і дапаможны біскуп Камянецкай дыяцэзіі. З 23 сакавіка 1860 камянецкі біскуп, з 23 лютага 1872 магілёўскі архібіскуп. Садзейнічаў пашырэнню рускай мовы сярод каталіцкага насельніцтва, браў удзел у складанні першага каталіцкага катэхізіса на рускай мове. Яго клопатамі ў Санкт-Пецярбургу былі заснаваны мітрапаліцкі касцёл і дыяцэзіяльная семінарыя, якой ён запаветваў усю сваю багатую бібліятэку.
Літаратура
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Біскупы камянецкія Катэгорыя:Архібіскупы магілёўскія Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Старшыні Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Расійскай імперыі