Рурык Расціславіч (да 1066 — ) — князь перамышльскі (да 1086—1092).
Біяграфія
Сын Расціслава Уладзіміравіча. Упершыню успамінаецца «Аповесцю мінулых гадоў» пад 1086 г., як князь Перамышля, горада на мяжы Русі з Польшчай, у сувязі з забойствам уладзімір-валынскага князя Яраполка Ізяславіча.Рапов О. Княжеские… С. 69.
Яшчэ ў 1084 годзе браты Рурыка — Валадар і Васілька — удзельнічалі ў канфлікце з Яраполкам Ізяславічам з-за Уладзімір-Валынскага. Зімой 1086 года Яраполк пайшоў супраць Расціславічаў, але каля Звянігарада быў забіты ўласным дружыннікам. Забойца — Нярадзец — збег у Перамышль да Рурыка, таму супраць Расціславічаў узнікла падазрэнне. А. Рапаў дапускае, што падазрэнні былі слушныя, Расціславічы па смерці Яраполка Ізяславіча спадзяваліся ўсё ж атрымаць Уладзімір-Валынскі, але гэта не здзейснілася.Рапов О. Княжеские… С. 70.
Невядома з якога часу Рурык трымаў Перамышль. Толькі ў В. М. Тацішчава ёсць звесткі, што ў 1077 годзе Расціславічы разам з палякамі былі саюзнікамі Ізяслава Яраславіча ў вяртанні кіеўскага стальца. А. Рапаў давярае тацішчаўскім звесткам і робіць выснову, што Расціславічы ўжо ў 1070-я трымалі ўладанні на заходніх межах Русі, а саюзніцтвам з Ізяславам Яраславічам хацелі гэтыя ўладанні пашырыць.Рапов О. Княжеские… С. 69-70.
Па смерці Рурыка ў 1092 годзе Перамышль перайшоў да яго брата Валадара.
Літаратура Рапов О. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.
Катэгорыя:Князі перамышльскія Катэгорыя:Расціславічы Галіцкія