Зыгмунт Пуслоўскі (; , Альбярцін ля Слоніма — ) — польскі калекцыянер, мецэнат.
Біяграфія Паходзіў са заможнага шляхецкага роду Пуслоўскіх герба «Шэліга». Нарадзіўся ў сям’і віленскага маршалка Уладзіслава Пуслоўскага і Генавефы з Друцкіх-Любецкіх.
Атрымаў у хатніх умовах еўрапейскую адукацыю і выхаванне. У сваіх палацах у Кракаве і Чаркове збіраў з канца 1880-х гадоў вялікую калекцыю (рукапісныя кнігі, старадрукі, габелены, парча, мініяцюры, жывапіс, графіка). Творы скупляў і замаўляў. Ян Матэйка выканаў для яго тры партрэты. Зборы часткова ўвайшлі ў музей Кракаўскага ўніверсітэта.
Літаратура
Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Мецэнаты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне Зыгмунт Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва