Жо́лаб То́нга — глыбакаводны жолаб у Ціхім акіяне.

Агульная працягласць 860 км. Распасціраецца ўздоўж падножжа ўсходняга схілу аднайменнага падводнага хрыбта ад астравоў Самоа і жолабу Кермадэк. Даўжыня 860 км. Шырыня (па ізабаце прыкладна 6000 м) — каля 80 км. Максімальная глыбіня складае 10 882 м — найбольшая глыбіня Сусветнага акіяна ў Паўднёвым паўшар’і.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ціхі акіян Катэгорыя:Акіянічныя ўпадзіны