Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд (, , г. Ньюарк, Вялікабрытанія — , Вялікабрытанія) — брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе разам з А. М. Кормакам «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі»Raju, T. N. (1999). «The Nobel Chronicles». The Lancet 354 (9190): 1653—1656. doi:10.1016/S0140-6736(05)77147-6Peeters, F.; Verbeeten Jr, B.; Venema, H. W. (1979). «Nobel Prize for medicine and physiology 1979 for A.M. Cormack and G.N. Hounsfield»..
Біяграфія Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд нарадзіўся ў Саттон-он-Трэнт (каля Ньюарк-он-Трэнт), Нотынгем, Англія, 28 жніўня 1919 года. Ён быў малодшым з пяці дзяцей (два браты, дзве сястры). У дзяцінстве ён быў ачараваны электрычнымі прыладамі і машынамі на ферме сваіх бацькоў. Ён вучыўся ў Magnus Grammar School у горадзе Ньюарк-он-Трэнт і атрымаў поспех у фізіцы і арыфметыцы.
Скончыў Лонданскі каледж Фарадэя (1951). З 1951 года працаваў у кампаніі EMI.
У 1969 годзе стварыў камп’ютарны рэнтгенаўскі тамограф для сканіравання ўнутраных органаў (EMI-сканер).
Ён ніколі не быў жанаты і памёр у 2004 годзе.
Узнагароды 1975 — 1975 — быў абраны ў Лонданскае каралеўскае таварыства 1976 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1976 — Хаўнсфілд быў прызначаны камандорам ордэна Брытанскай імперыі і пасвечаны ў рыцары ў 1981 годзе 1977 — Хаўнсфілд быў узнагароджаны медалём Потса 1979 — Хаўнсфілд і Кормак атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.
Памяць
Імем навукоўца названа шкала вымярэння шчыльнасці асяроддзя для рэнтгенаўскіх прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў тамаграфіі — шкала Хаўнсфілда. Дыяпазон адзінак шкалы, якія адпавядаюць каэфіцыенту паглынання рэнтгенаўскага выпраменьвання нармальнымі анатамічнымі структурамі арганізма, складае ад −1024 да +1024. Сярэдні паказчык у шкале Хаўнсфілда (0 HU) адпавядае шчыльнасці вады, адмоўныя велічыні шкалы адпавядаюць паветру і тлушчавай тканцы, станоўчыя — мяккім тканкам, касцявой тканцы і больш шчыльнаму рэчыву (метал)Gunderman, Richard (2006). Essential Radiology. Page 10.
Гл. таксама Камп’ютарная тамаграфія
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Некралог у газеце The Telegraph
Катэгорыя:Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства