Уніко́д ( вымаўляецца як Юніко́д; скарачэнне ад Універса́льны код) — стандарт кадзіравання сімвалаў, які дазваляе адлюстраваць літары і знакі амаль усіх пісьмовых моў.The Unicode® Standard: A Technical Introduction

Стандарт быў прапанован у 1991 годзе некамерцыйнай арганізацыяй «Кансорцыум Унікоду» ().History of Unicode Release and Publication Dates The Unicode Consortium Выкарыстанне гэтага стандарту дазваляе надаць коды вельмі вялікай колькасці сімвалаў з розных сістэм пісьма: у дакументах з выкарыстаннем Унікоду могуць разам выкарыстоўвацца кітайскія іерогліфы, матэматычныя сімвалы, літары грэчаскага алфавіта, лацінкі і кірыліцы, а патрэба ў пераключэнні кодавых старонак адпадае.Foreword

Стандарт складаецца з двух асноўных раздзелаў: універсальны набор сімвалаў () і сямейства кадзіровак (). Універсальны набор сімвалаў вызначае дакладную адпаведнасць сімвалаў кодам — элементам кодавай прасторы, якія ёсць неадмоўнымі цэлымі лікамі. Сямейства кадзіровак вызначае машынны запіс паслядоўнасці кодаў UCS.

Коды ў стандарце Унікод раздзелены на некалькі частак. Частка з кодамі ад U+0000 да U+007F утрымлівае сімвалы з набору ASCII з адпаведнымі кодамі. Далей размешчаны часткі сімвалаў розных пісьмовых сістэм, пунктуацыйныя знакі і тэхнічныя сімвалы. Частка кодаў зарэзервавана для выкарыстання ў будучыні.General Structure Пад сімвалы кірыліцы выдзелены часткі знакаў з кодамі ад U+0400 да U+052F, ад U+2DE0 да U+2DFF і ад U+A640 да U+A69F.European Alphabetic Scripts

Назва па-беларуску Назва "Юнікод" уяўляе сабой варварызм: слова (у фанетычнай форме) механічна перанесена з англійскай мовы ў беларускую.

Назва ж "Унікод" больш адпавядае ўнутранай логіцы беларускай мовы, бо: мае яснае паходжанне (этымалогію) ад "Універсальны код"; адразу ўліваецца ў сямейства роднасных слоў, звязаных са ўсеагульнасцю і ўніверсальнасцю (унісон, універсітэт, універсал і г.д.).

Кодавая прастора Хоць кадзіроўкі UTF-8 і UTF-32 дазваляюць кадаваць да 231 () кодавых пазіцый, было прынята рашэнне выкарыстоўваць толькі для сумяшчальнасці з UTF-16. Зрэшты, нават гэтага досыць — сёння (у версіі 6.0) выкарыстоўваецца менш за кодавых пазіцый ( графічных і 273 іншых сімвалаў).

Кодавая прастора падзелена на 17 плоскасцей па 216= сімвалаў. Нулявая плоскасць называецца асноўнай: у ёй размешчаны сімвалы найбольш ужывальных пісьменнасцей. Першая плоскасць выкарыстоўваецца пераважна для гістарычных алфавітаў, другая — для рэдка ўжывальных іерогліфаў кітайскага пісьма, трэцяя зарэзервавана для архаічных кітайскіх іерогліфаў.Roadmap to the TIP Плоскасці 15 і 16 выдзелены для выкарыстання ў прыватных выпадках.

Для абазначэння сімвалаў Унікоду выкарыстоўваецца запіс на ўзор U+xxxx (для кодаў 0…FFFF), U+xxxxx (для кодаў 10000…FFFFF), ці U+xxxxxx (для кодаў 100000…10FFFF), дзе кожны x — шаснаццатковая лічба. Напрыклад, сімвал «я» (U+044F) мае код 044F16 = 110310.

Сімвалы-мадыфікатары thumb|Камбінаваннем «у» з мадыфікатарам «брэвэ» можна атрымаць сімвал «ў». Графічныя сімвалы ва Ўнікодзе падзяляюцца на падоўжаныя і непадоўжаныя. Непадоўжаныя сімвалы пры запісе не займаюць месца ў радку. Да іх адносяць, у прыватнасці, знакі націску і іншую дыякрытыку. Як падоўжаныя, так і непадоўжаныя сімвалы маюць уласныя коды. Падоўжаныя коды яшчэ называюць асноўнымі (), а непадоўжаныя — мадыфікатарамі (); прычым апошнія не могуць ужывацца асобна. Напрыклад, сімвал «á» можна закадзіраваць як паслядоўнасць асноўнага сімвала «a» (U+0061) і мадыфікатара « ́» (U+0301), а можна і як маналітны сімвал «á» (U+00C1).

Асаблівы тып мадыфікатараў — селектары варыянту напісання (). Яны ўплываюць толькі на тыя сімвалы, для якіх такія варыянты вызначаны. У версіі 5.0 стандарту варыянты напісання вызначаны для шэрагу матэматычных сімвалаў, для сімвалаў традыцыйнага мангольскага алфавіта і для сімвалаў мангольскага квадратнага пісьма.

Спасылкі Афіцыйны сайт Кансорцыума Унікоду

Катэгорыя:Камп’ютарныя кадзіроўкі Катэгорыя:Стандарты Інтэрнэту Катэгорыя:Стандарты ISO Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе