thumb|Сумёт герба малой базілікі Малая базіліка () — ганаровае званне, якое прысвойваецца Папам Рымскім касцёлам выбітнай гістарычнай каштоўнасці, якія з’яўляюцца месцам літургічнага і пастырскага паломніцтва.
Паводле звестак на 2017 год 1753 касцёлаў ва ўсім свеце, першым чынам саборы і паломніцкія цэрквы, носяць тытул «малой базілікі». З іх 571 знаходзяцца ў ІталііBasilicas in the World.
У Беларусі ганаровы статус прысвоены чатыром храмам: касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў) у Будславе, кафедральнаму касцёлу Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне, кафедральнаму касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску і Касцёлу Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі у БраславеBasilicas in Belarus. Ва Украіне ганаровы статус носяць два храмы — Лацінскі кафедральны сабор у Львове і Базіліка Уздвіжання Пачэснага Крыжа ў ЧарнаўцахBasilicas in Ukraine. Адзіная малая базіліка ў Расіі — базіліка Святой Кацярыны Александрыйскай у Санкт-ПецярбургуBasilicas in Russia.
Гл. таксама Basilica maior Спіс малых базілік Беларусі
Катэгорыя:Каталіцтва