«Ліверпу́л» () — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Ліверпул, графства Ланкашыр. «Ліверпул» — адзіны англійскі клуб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 6 разоў. Акрамя таго мерсісайдцы 19 разоў выйгравалі чэмпіянат Англіі, таксама ім належыць англійскі рэкорд па колькасці выйграных еўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Ліверпула» — «Энфілд», які змяшчае 54 074 чалавек"New Anfield capacity confirmed as 54,074" , размешчаны ў трох мілях ад цэнтра Ліверпула.
Гісторыя Заснаваны 15 сакавіка 1892 года Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёна «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвертан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвертан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасці «Эвертана». У выніку каманда была названа ў гонар горада — «Ліверпул». Ужо праз два гады клуб састаяў у англійскай футбольнай лізе.
З імем клуба звязаны дзве найвялікшыя трагедыі ў еўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзель» 29 мая 1985 года (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 года (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасля «Эйзеля» англійскім клубам забаранілі ўдзел у еўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Ліверпулу» на шэсць.
Гімнам клуба з 1960-х гадоў з’яўляецца песня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клуба і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».
Трафеі Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў / Ліга чэмпіёнаў УЕФА: 6 1977 Ліверпул 3:1 Барусія Мёнхенгладбах 1978 Ліверпул 1:0 Бругэ 1981 Ліверпул 1:0 Рэал Мадрыд 1984 Ліверпул 1:1 (4:2 па пенальці) Рома 2005 Ліверпул 3:3 (3:2 па пенальці) Мілан 2019 Ліверпул 2:0 Тотэнхэм Хотспур
Кубак УЕФА: 3 1973, 1976, 2001
Суперкубак УЕФА: 4 1977, 2001, 2005, 2019
Клубны чэмпіянат свету: 1 2019
Склад Станам на люты 2024 года.
Трэнеры
У. Э. Барклай і Джон Мак-Кена (1892—1896) Тым Уотсан (1896—1915) Дэвід Эшуорт (1920—1923) Мэт Мак-Куін (1923—1928) Джордж Патэрсан (1928—1936) Джордж Кей (1936—1951) Дон Уэлш (1951—1956) Філ Тэйлар (1956—1959) Біл Шэнклі (1959—1974) Боб Пейслі (1974—1983) Джо Феган (1983—1985) Кені Далгліш (1985—1991) Роні Моран (1991) Грэм Сунес (1991—1994) Рой Эванс (1994—1998) Рой Эванс і Жэрар Улье (1998) Жэрар Улье (1998—2004) Рафаэль Бенітэс (2004—2010) Рой Ходжсан (2010—2011) Кені Далгліш (2011—2012) Брэндан Роджэрс (2012—2015) Юрген Клоп (з 2015)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Liverpool FC
Ліверпул Ліверпул