Пасхалій I (), свецкае імя Паскуале Масімі (; ?, Рым — , Рым) — Папа Рымскі з 25 студзеня 817 года па 11 лютага 824 года. Папа паходзіў з Рыма.
Біяграфія Да абрання Папам з’яўляўся абатам манастыра Святога Стэфана ў базіліцы Святога Пятра. Спрабаваў аб’яднаць у сваіх руках свецкую і царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазіцыю па дачыненні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжыванні катаванняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянерства ў скандынаўскіх краінах.
Прыняў у Рыме грэчаскіх манахаў, уцекачоў ад візантыйскага іканаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раннесярэднявечных папаў, бо ён намаляваны на мазаіцы ў апсідзе цэркваў Санта-Праседэ, Санта-Марыя-ін-Домніка і Санта-Чэчылія-ін-ТрастэверэJohn N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi, p. 271. Памерлага Папу рымляне не дазволілі пахаваць у базіліцы Святога Пятра.
Спасылкі
Пасхалій I. Catholic Encyclopedia
Катэгорыя:Святыя