Пры́маўка — жанр народнай паэтычнай творчасці, кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна з эмацыянальнай афарбоўкай вызначаецца пэўная жыццёвая з’ява.
Прымаўкі з’яўляюцца адной з крыніц ўтварэння фразеалагізмаўПоговорка // Российский гуманитарный энциклопедический словарь .
Адрозненне ад прыказак У адрозненне ад прыказкі, прымаўка часцей за ўсё не з’яўляецца самастойным суджэннем і залежыць ад кантэксту. У прымаўцы няма яўна выражанага абагульнення і павучальнага сэнсу.
Прымаўка выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб падкрэсліць пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з’явы. Прыказка можа пераходзіць у прымаўку, калі яна губляе абагульненне, адрасуецца канкрэтнаму чалавеку ў якасці яго характарыстыкі. Напрыклад, слоўны выраз «Зяць любіць узяць» выступае як прыказка, таму што пашыраецца на ўсе аналагічныя з’явы, а «Наш зяць любіць узяць» — гэта прымаўка, якая абмяжоўваецца толькі гэтай канкрэтнай з’явай.
Прымаўцы больш уласцівы сатыра, гумар, тэматычная канкрэтнасць.
Прыклады Па структуры бываюць адначленныя і двухчленныя.
Адначленныя прымаўкі: старасць не радасць, старога мяшка не залатаеш, як кот наплакаў, віламі па вадзе пісана, чорным па белым, не з тваім ротам мышэй лавіць (пра няўмеку), пальца ў рот не кладзі (пра кемлівага).
Двухчленныя прымаўкі: Шумеў бы і я, каб жонкі не баяўся. На языку мядок, а на сэрцы лядок (пра двудушнага), Ні млеў, ні пацеў, а рот разявіў (пра гультая).
Многія прымаўкі перадаюць розныя прыкметы, парады, правілы этыкету: Снег на куццю — грыбы на лета; Посуд б’ецца на шчасце; У гасцях за яду апошні прымайся, а першы пераставай.
Шматлікія прымаўкі крытыкуюць людскія заганы. Часам гэта крытыка мае з’едлівы характар, напрыклад, пра гультайства дзяўчыны: Але ж і старанная! Як сваты едуць, то веніка шукае хату падмесці!
Гл. таксама Выслоўе Прыказка
Літаратура
Катэгорыя:Жанры фальклору Катэгорыя:Парэміялогія