Менскае ваяводства (1566—1793) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагоддзях. Цэнтр — горад Менск.

Створана на тэрыторыі былога Мінскага княства ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1564—1566 гадоў. Спачатку адміністрацыйна падзялялася на два паветы: Менскі і Рэчыцкі. З Кіеўскага ваяводства ў 1569 годзе перададзены Мазырскі павет (Мазыр, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалава)Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. — ISBN 985-11-0378-0.Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т. 1. — Мінск, 2005. — С. 34—39..

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389..

У 1772 годзе ўсходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 года астатняя частка ваяводства перайшла да Расійскай імперыі і стала складовай часткай Мінскай губерні.

Выдатныя асобы Фадзей Булгарын

Гл. таксама Ваяводы менскія

Літаратура

Спасылкі Województwo Mińskie. // Zygmunt Gloger Geografia historyczna ziem dawnej Polski — Kraków, 1903 r.

Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гомельскай вобласці