Прэмія Вольфа прысуджаецца ў Ізраілі з 1978 года Фондам Вольфа (). Прэмія ўручаецца штогод у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва.
Гісторыя Фонд быў заснаваны ў 1976 годзе Рыкардам Вольфам (1887—1981), вынаходнікам, дыпламатам і філантропам, і яго жонкай Франсіскай Субірана-Вольф (1900—1981), у мэтах прасоўвання навукі і мастацтва на карысць чалавецтва. Рыкарда Вольф нарадзіўся ў Гановеры (Германія), незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны ён эміграваў на Кубу. Будучы амбасадарам Кубы ў Ізраілі з 1971 года, пасля разрыву дыпламатычных адносін ў 1973 годзе застаўся ў Ізраілі да канца жыцця.
Пра прэмію Прэмія Вольфа ўручаецца штогод (з магчымымі перапынкамі) у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва. Прэмія ў галіне мастацтва прысуджаецца па правілу ратацыі асобных мастацтваў. Чаргаванне ажыццяўляецца ў наступным парадку: жывапіс, музыка, архітэктура, скульптура.
Прэмія ўключае дыплом і грашовую суму ў памеры 100000 $.
Адбор пераможцаў у кожнай вобласці ажыццяўляецца міжнароднымі камітэтамі з трох экспертаў. Новыя склады камітэтаў фармуюцца штогод. Фонд мае статус прыватнай некамерцыйнай арганізацыі. Апекуны, члены Савета і Камітэтаў, выконваюць свае абавязкі на добраахвотных падставах. У 1975 годзе Кнесэт зацвердзіў спецыяльны «Закон аб фондзе Вольфа».
Прэмія Вольфа — адна з нешматлікіх недзяржаўных прэмій, якія маюць комплексны характар (ахопліваюць адразу некалькі сфер чалавечай дзейнасці).
Прэстыж Мае высокі аўтарытэт і часта разглядаецца як другая па прэстыжу пасля Нобелеўскай прэміі (у матэматыцы і медыцыне — другая пасля адпаведна Філдсаўскай і Ласкераўскай прэмій)Physicsworld.com: Wolf prize goes to particle theorists Basolo, F: «From Coello to Inorganic Chemistry: A Lifetime of Reactions», page 65, Springer, 2002.
Прэміі Вольфа ў галіне фізікі і хіміі часта лічацца самамі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых абласцях пасля Нобелеўскай прэмііHarris, Margaret (November 2010). «Gongs away». Physics World (Bristol: Institute of Physics Publishing) 23 (11): 46-47.. Прэмія па фізіцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — з 26 лаўрэатаў Прэміі Вольфа па фізіцы ў перыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобелеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць з іх у наступным годзе.
Прэмія Вольфа ў сельскай гаспадарцы прыраўніваецца да «Нобелеўскай прэміі ў галіне сельскай гаспадаркі»National Research Council: «National Research Initiative: A Vital Competitive Grants Program in Food, Fiber and Natural-resources Research», page 155, National Academies Press, 2000.
Лаўрэаты Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне Лаўрэаты прэміі Вольфа па фізіцы Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве Лаўрэаты прэміі Вольфа ў сельскай гаспадарцы
Спасылкі
Фонд Вольфа
Вольфа Катэгорыя:Прэміі Ізраіля