Луіза Буржуа (, , — , ) — амерыканскі скульптар, жывапісец і графік французскага паходжання.

Біяграфія У 1932 Буржуа паступіла ў Сарбону, дзе вывучала матэматыку, ад начартальнай геаметрыі перайшла да геаметрычнага кубізму, пакінула вучобу, вывучала мастацтвазнаўства ў Школе Луўра і ў Школе прыгожых мастацтваў, асісціравала Фернану Лежэ, захапілася левымі ідэямі, сюррэалізмам, канструктывізмам і камунізмам. Наведала Савецкі Саюз. Пачала вывучаць мастацтва ў 1936. У 1938 выйшла замуж за амерыканскага мастацтвазнаўцы Роберта Галдуотэра, эксперта па першабытнаму мастацтву, які стаў першым дырэктарам нью-ёркскага музея першабытнага мастацтва ў 1957. У 1939 разам з мужам пераехала ў Нью-Ёрк. У Амерыцы яна звярнулася да скульптуры. У 1947 Буржуа зрабіла першую вертыкальную скульптуру з дрэва, першая выстаўка яе скульптур прайшла ў 1949 годзе. У 1951 годзе памёр бацька мастачкі, Луіза Буржуа атрымала амерыканскае грамадзянства. З 1966 года стала ўдзельніцай феміністычнага руху. У 1967 годзе Буржуа пачала выкарыстоўваць мармур і бронзу пры стварэнні скульптур. З 1972 мастачка рэгулярна наведвае Італію. У 1973 годзе памёр муж. У 1977 годзе мастачка атрымала ганаровую ступень доктара вытанчаных мастацтваў Ельскага ўніверсітэта. У 1980 годзе Буржуа купляе вялікую студыю ў Брукліне. У 1982 годзе прайшла першая рэтраспектыва мастачкі - у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1985 годзе адбылася першая персанальная выстаўка мастачкі ў Францыі. У 1992 годзе Буржуа паказвае першы скульптурны энвайранмент. У 1993 годзе прадстаўляе ЗША на Венецыянскай біенале. У 2001-2002 ў Эрмітажы прайшла выстаўка работ Буржуа (скульптур, прадметаў і літаграфій).

Літаратура Armstrong, Carol (2006). Women Artists at the Millennium. October Books. p. 408. ISBN 0-262-01226-X. Herskovic, Marika (2003). American Abstract Expressionism of the 1950s: An Illustrated Survey. New York School Press. p. 372. ISBN 0-9677994-1-4.

Спасылкі

Працы, біяграфія, інфармацыя пра выстаўкі на сайце Hauser & Wirth Gallery Cheim & Read Gallery ArtNet

Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Скульптары ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі Катэгорыя:Жанчыны-мастакі Катэгорыя:Жанчыны-скульптары Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта