Траекто́рыя — лінія ў прасторы, якая ўяўляе сабой мноства кропак, у якіх знаходзіўся, знаходзіцца або будзе знаходзіцца матэрыяльны пункт пры сваім руху.
Калі траекторыя — прамая лінія, рух называюць прамалінейным, у адваротным выпадку — крывалінейным. Выгляд траекторыі залежыць ад сіл, якія ўздзейнічаюць на пункт, характару механічных сувязей, пачатковых умоў руху, сістэмы адліку і інш. Напрыклад, траекторыя пункта ў полі прыцягнення, залежыць ад яго пачатковай скорасці і можа быць прамой лініяй, эліпсам, акружнасцю, парабалай, гіпербалай.
Вызначэнне траекторый руху мае важнае значэнне пры навуковых даследаваннях і вырашэнні многіх практычных задач. Знаходжанне траекторый руху — адна з задач кінематыкі.
Гл. таксама Арбіта Балістычная траекторыя
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кінематыка