Трамплі́н — спартыўны снарад (прылада), спартыўнае збудаванне для правядзення спаборніцтваў і трэніровак, што забяспечвае павелічэнне адлегласці палёту спартсмена ў момант скачка.

Адрозніваюць трампліны для гімнастычных скачкоў, скачкоў на лыжах, скачкоў у ваду, на водных лыжах, у фрыстайле і іншыя.

Існуе трохступеньчаты трамплін (снарад для наземнага навучання і трэніроўкі парашутыстаў, які дае магчымасць выпрацоўваць уменне прызямлення) і карабельны трамплін (выкарыстоўваецца пры ўзлёце самалётаў з кароткім разбегам).

У пераносным сэнсе трамплін — апора, зыходны пункт для якіх-небудзь дзеянняў.

Скачкі на лыжах з трампліна

У дысцыпліне «Скачкі на лыжах з трампліна» сучасны трамплін уяўляе сабой складаны інжынерны комплекс, разлічаны на прагляд скачкоў вялікай колькасцю гледачоў. Напрыклад, трыбуны трампліна ў Вілінгене (Германія) месцяць 38 000 гледачоў.

Крыніцы

Гл. таксама Палёты на лыжах Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі Раўбічы

Літаратура

Спасылкі