Трансмі́сія (сілавая перадача) — у машынабудаванні сукупнасць зборачных адзінак і механізмаў, якія злучаюць рухавік (матор) з вядучымі коламі транспартнага сродку (аўтамабіля) або рабочым органам станка, а таксама сістэмы, якія забяспечваюць працу трансмісіі. У агульным выпадку трансмісія прызначана для перадачы круцячага моманту ад рухавіка да колаў (працоўнага органу), змены цягавых намаганняў, хуткасцяў і напрамку руху. Трансмісія ўваходзіць у склад сілавога агрэгата.

У залежнасці ад тыпа галоўнага звяна адрозніваюць трансмісіі механічныя, гідраўлічныя, пнеўматычныя і іншыя. Часта ў адной машыне выкарыстоўваюць адначасова некалькі тыпаў трансмісій або іх камбінацыю.

Крыніцы

Літаратура

Силова́я переда́ча; Трансми́ссия // Политехнический словарь / Редкол.: А. Ю. Ишлинский (гл. ред.) и др. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 480, 542. — 656 с. с ил. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-003-7.

Трансмі́сія // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 324. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Катэгорыя:Транспарт Катэгорыя:Рухавікі Катэгорыя:Механізмы