Трансфера́зы (ад  — пераносіць, пераводзіць) — асобны клас ферментаў, якія каталізуюць перанос функцыянальных груп і малекулярных рэшткаў ад адной малекулы да другой. Шырока распаўсюджаны ў раслінных і жывёльных арганізмах, удзельнічаюць у ператварэннях вугляводаў, ліпідаў, нуклеінавых і амінакіслот.

Рэакцыі, каталізуемыя трансферазамі, у агульным выпадку выглядаюць так:

A-X + B ↔ A + B-X.

Малекула A тут выступае ў якасці донара групы атамаў (X), а малекула B з’яўляецца акцэптарам групы. Часта ў якасці донара ў падобных рэакцыях пераносу выступае адзін з каферментаў. Многія з каталізуемых трансферазамі рэакцый з’яўляюцца абарачальнымі.

Клас трансфераз налічвае больш за 450 ферментаў і падзяляецца на 8 падкласаў: трансферазы, якія каталізуюць перанос аднавугляродных, альдэгідных і кетонных астаткаў, ацыльных, гліказільных, алкільных і арыльных азотазмяшчальных, фосфаразмяшчальных і серазмяшчальных груп.

Крыніцы

Літаратура

Ферменты. Классификация и номенклатура: учеб. пособ. Ч. III. / В. А. Смирнов, Ю. Н. Климочкин. — Самара: Самарский государственный технический университет, 2008. — 42 с.

Катэгорыя:Ферменты Катэгорыя:Біяхімія Катэгорыя:Бялкі