Трансільва́нскае плато́ (, ) — буйное міжгорнае плато на тэрыторыі рэспублікі Румынія, мае своеасаблівую геалагічную будову і геаграфічныя характарыстыкі, якія знайшлі адлюстраванне ў гісторыі, культуры і прыродзе гісторыка-культурнай вобласці Трансільванія, ядром якой плато і з’яўляецца.

Знаходзіцца плато паміж Усходнімі і Паўднёвымі Карпатамі і Заходнімі Румынскімі гарамі. Вышыні 300—900 м. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў. Умерана-кантынентальны клімат. Лета гарачае, сухое. Зіма даволі халодная, марозная (эфект катлавіны). Ландшафт — моцна расчлянёныя ўзгоркі і куэставыя ўзвышшы, лясы, стэпы, лесастэпы, пашы. Маюцца радовішчы солі і газу.

Асноўныя буйныя гарады сучаснага плато — Клуж-Напока, Брашаў, Сібіу, Тыргу-Мурэш. Плато засяляюць у асноўным румыны, венгры, таксама цыганы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Раўніны Румыніі Катэгорыя:Плато Плато