Транслака́цыя — тып храмасомных мутацый, пры якіх адбываецца перанос участка храмасомы на негамалагічную храмасому. Аснова транслакацыі — абмен негамалагічнымі ўчасткамі храмасом (незакончаная рэкамбінацыя).
Асобна вылучаюць рэцыпрокныя транслакацыі, пры якіх адбываецца ўзаемны абмен участкамі паміж храмасомамі, і Робертсанаўскія транслакацыі, або цэнтрычныя зліцці, пры якіх адбываецца зліццё акрацэнтрычных храмасом з поўнай або частковай стратай матэрыялу кароткіх плячэй.
Транслакацыі, таксама як і іншыя храмасомныя перабудовы, іграюць ролю ў відаўтварэнні, у зніжэнні фертыльнасці, у анкалагічных і прыроджаных спадчынных захворваннях. Розныя транслакацыі ў саматычных клетках прыводзяць да развіцця лімфы, сарком, лейкозаў. Грубыя транслакацыі прыводзяць да зніжэння жыццяздольнасці клеткі і ўсяго арганізма.
Выяўляюцца цытагенетычнымі метадамі.
Крыніцы
Літаратура
Трансклокация // Популярный биологический словарь / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — Москва : Наука, 1991. — С. 437. — 536, с.; 22 см. — 50 000экз. — ISBN 5-02-005866-1 (В пер.) Транслокація // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 323. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.
Катэгорыя:Храмасомныя перабудовы Катэгорыя:Храмасомы Катэгорыя:Мутацыі