Траглады́т ( — «які жыве ў пячоры») — у канцэпцыі Карла Лінея падвід чалавека (), які характарызуецца чалавечым абліччам, багатай валасатасцю і неразвітымі моўнымі здольнасцямі. Вылучаны на аснове сведчанняў старажытных аўтараў і апавяданняў падарожнікаў.
Са з’яўленнем эвалюцыянізму пад трагладытамі пачалі разумець продкаў чалавека, якія дажылі да нашых дзён у аддаленых месцах планеты, аднак у далейшым існаванне трагладытаў як падвіда роду людзей не пацвердзілася, і імі пачалі называць у пераносным значэнні малакультурных людзей ці проста людзей, якія жывуць у пячорах (напрыклад, жыхары Матэры, Бандыягара, пячорных паселішчаў Кападокіі).
У пераносным сэнсе трагладыт — некультурны чалавек, невук, грубіян, цемрашар.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Людзі (род) Катэгорыя:Састарэлыя таксоны