Траглабіёнты (ад  — пячора, нара і  — жыццё) — жывёлы, якія пастаянна жывуць у пячорах, расколінах горных парод, пячорных вадаёмах альбо вадацёках. Прадстаўнікі спелеафаўны.

Як правіла, у траглабіёнтаў адсутнічае пігментацыя пакроваў цела, таму афарбоўка цела іх звычайна белая або жаўтлявая. Органы зроку звычайна рэдукаваныя, але добра развіта тактыльнае пачуццё і нюх, а ў рыб — органы бакавой лініі. Траглобіёнтам ўласцівы ацыклічнае размнажэнне, запаволены абмен рэчываў, актыўнасць на працягу ўсяго года (без сезонных рытмаў), а для пазваночных прадстаўнікоў групы — рост на працягу ўсяго жыцця. Дзякуючы стабільнасці умоў існавання ў пячорах, сярод траглабіёнтаў сустракаюцца шматлікія прадстаўнікі старажытнай фаўны.

Большасць траглабіёнтаў таксама з’яўляюцца лакальнымі эндэмікамі. Сярод іх найбольш звычайныя малюскі, ракападобныя, п’яўкі, калаўроткі, паліхеты, рыбы, амфібіі.

Гл. таксама Пячоры Біяспелеалогія Спелеафаўна Стыглабіёнты

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Прокопов Г. А. Пещерная биота: краткий обзор и методика описания // «Пешеры» — информационно-поисковая система Российского Союза Спелеологов