Трахеі́т — запаленне слізістай абалонкі трахеі.
Бывае востры і хранічны. Трахеіт выклікаюць мікраарганізмы (часцей вірусы), пераахаладжэнне і інш.; часта ён спалучаецца з рынітам, фарынгітам, ларынгітам, бранхітам. Хранічны трахеіт развіваецца з вострага (асабліва пры курэнні). Прыкметы: прыступападобны кашаль (сухі або з макротай), боль у глотцы і за грудзінай, ахрыпласць. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні органаў дыхання