Трахіка́рпус (Trachycarpus) — род кветкавых раслін сямейства Пальмавыя (Arecaceae, Palmae). 8 відаў.
Дрэвападобныя расліны вышынёй да 20 метраў. Ствалы да 20 см ў дыяметры, укрыты валокнамі карычнева-бурага колеру. Лісце расліны буйное, да 1 м у даўжыню, веернае, падзеленае на 4—6 сегментаў, размешчана на доўгіх хвастках на верхавіне (да 30 штук). Кветкі ў буйных галінастых пазушных суквеццях даўжынёй да 1 м. Плод — касцянка.
Прадстаўнікі роду ў натуральных умовах жывуць да 150 гадоў. У пакоі іх вырошчваюць не больш за 20 гадоў, бо ствол моцна даўжэе. Асаблівасцю гэтай пальмы з’яўляецца яе здольнасць пераносіць кароткачасовае паніжэнне тэмпературы да −15 °C.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пальмавыя