Пу́шна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 12 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Полацк.

Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Плошча вадазбору 4,5 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Вышыня схілаў да 5 метраў. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя.

У возера ўпадаюць ручаі, у паўночнай частцы выцякае рака Сомніца. На ўсход ад возера вёска Пушна.

Літаратура

Спасылкі Возера Пушна

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна