Станіслаў Іванавіч Трацця́к (нар. , Калінінград, СССР) — беларускі вучоны ў галіне агульнай хірургіі, клетачных біятэхналогій і транспланталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), акадэмік НАН Беларусі (2021)17 декабря 2021 года решением Общего собрания Национальной академии наук Беларуси избраны….

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974). З 1974 года ў Беларускім медыцынскім інстытуце (з 1990 года — дацэнт, з 1995 года — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы новых падыходаў да алатрасплантацыі «свежых» алагенных клапанаў сэрца, вывучэнню магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканін без імунасупрэсіўнай тэрапіі, абгрунтаванню раней нявывучаных заканамернасцяў у транспланталогіі, распрацоўцы прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку сучасных методык пры лячэнні ачаговых паражэнняў печані, дыягностыцы і лячэнні запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы, распрацоўцы метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў.

Узнагароды і прэміі Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2001)Станіслаў Іванавіч Траццяк на сайце НАН Беларусі, ордэнам Пашаны (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 кастрычніка 2021 г. № 410 «Аб узнагароджанні». Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Літаратура

Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016 Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001

Спасылкі

Третьяк Станислав Иванович Станіслаў Іванавіч Траццяк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Трансплантолагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук