«Kurier Litewski»У тагачаснай арфаграфіі пісалася па-польску як «Kuryer Litewski» і як «Kurjer Litewski». (Кур’ер Літэвскі, Кур’ер Літэўскі, , ) — штодзённая польскамоўная газета ліберальна-кансерватыўнага кірунку ў Расійскай імперыі, якая выдавалася ў 1905—1915 гг. у Вільні (а з 1915 г. — у Мінску) і распаўсюджвалася галоўным чынам у шасці губернях Паўночна-Заходняга края, а таксама па падпісцы ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Львове, Варшаве, Лодзі, Парыжы і інш. З’яўлялася трыбунай для палітычных выступленняў мясцовых палітыкаў і ідэолагаў; асвятляла падзеі, якія адбываліся ў Паўночна-Заходнім краі, Расійскай імперыі, за мяжой; друкавала таксама літаратурныя і мемуарныя артыкулы; размяшчала (галоўным чынам на апошніх старонках) камерцыйныя і прыватныя аб’явы. З 1910 па канец 1911 г. газета выдавалася пад назвай «Kurier Wileński» (1910—1911). У 1905—1911 гг. газета аддавала перавагу ідэям «краёвасці», а з 1911 г. — польскай «народнай дэмакратыі», г.зн. Польскай народна-дэмакратычнай партыі («эндэцыі»).
Заснаванне Царскі ўказ 17 (30) красавіка 1905 г. гарантаваў свабоду веравызнання і верацярпімасць, а Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які надаваў жыхарам Расійскай імперыі шмат грамадзянскіх свабод — недатыкальнасць асобы, свабоду сумлення, слова, сходаў, стварэння арганізацый, права голасу і г.д., дазволіў адкрыта засноўваць газеты і часопісы самай разнастайнай палітычнай накіраванасці.
У другой палове мая 1905 г. граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі (1848—1932), уласнік маёнтка Лаздуны ў Ашмянскім павеце, член Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі, падаў заяву ў Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі на выданне ўласнай штодзённай газеты. 21 мая 1905 г. граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі заключыў пагадненне з Юзафам Завадскім, якому прапанаваў стаць выдаўцом, і Чэславам Янкоўскім, якому прапанаваў стаць рэдактарам. Сабе Іпаліт Корвін-Мілеўскі адвёў ролю вызначаць палітычную лінію выдання.
У чэрвені 1905 г. Мілеўскі атрымаў права на выданне сваёй газеты і гарантаваў публіцы, што газета не стане інструментам польска-рускай варожасці і не стане падтрымліваць ніякія сацыяльныя эксперыменты. Газета стала першай польскамоўнай газетай у Паўночна-Заходнім краі, якую расійскія ўлады дазволілі адкрыць з часу падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў.
Першапачаткова Мілеўскі быў вымушаны сам займацца стварэннем газеты. Назву новай газеце «Kurier Litewski» прапанаваў даць Люцыян Узенбла, каб яна прывязвалася да існавалых у 1759—1864 гг. перыядычных газет пад такой жа назвай, што выходзіла ў ВКЛ і Расійскай імперыі да паўстання 1863—1864 гадоў. Уласнік газеты Іпаліт Корвін-Мілеўскі сутыкнуўся з праблемай недахопу прафесійных журналістаў на віленскім рынку прэсы. З таго ён быў вымушаны шукаць іх па-за межамі Вільні — у Варшаве. Вынікам захадаў Мілеўскага стала прапанова заняць месца рэдактара Юзафу Астрарогу-Садоўскаму, варшаўскаму адвакату і геральдыку, супрацоўніку варшаўскай газеты «Kurier Świąteczny», але не маючаму вялікага досведу ў журналісцкай рабоце. Садоўскаму, аднак, удалося ў ліпені 1905 г. прыцягнуць да працы ў «Кур’еры Літэўскім» Яна Замараева, кіеўскага карэспандэнта санкт-пецярбургскага часопіса «Kraj». Са жніўня 1905 г. прышлі ў рэдакцыю такія журналісты як Напалеон Роўба (1860—1929) і Люцыян Узенбла. Рэдакцыя спачатку размяшчалася ў Вільні ў доме № 2 на вуліцы Сямёнаўскай (Баніфратэрскай), побач з касцёлам Св. Крыжа.
Трыбуна «краёвасці»
Першы нумар новага перыядычнага выдання выйшаў 1 (14) верасня 1905 г. і з таго часу газета выходзіла штодзённа, акрамя святочных дзён. Першы нумар газеты меў адрозненні ад наступных: у ім налічвалася 8 старонак, а з другога нумара і далей — звычайна толькі 4; на першай старонцы былі размешчаны толькі камерцыйныя, рэкламныя і прыватныя аб’явы, а з другога нумара ўжо галоўная ўвага на першай старонцы надавалася палітычным артыкулам (побач з камерцыйнымі і прыватнымі аб’явамі). На другой старонцы першага нумара былі надрукаваны тры артыкулы — Іпаліта Корвін-Мілеўскага «Дзяржаўная Дума», прысвечаны выбарам у законадарадчую Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі; Юзафа Астрарога-Садоўскага «Індустрыялізацыя Літвы», які закранаў пытанні эканамічнага становішча і праблем развіцця Паўночна-Заходняга края; і Я. Урсына «Выкладанне рэлігіі», які звяртаўся да чуллівага для края пытання аб мове выкладання рэлігіі ў школах пасля выдання царскага ўказу 14 красавіка 1905 г. аб верацярпімасці. На трэцяй старонцы быў надрукаваны атрыкул Элізы Ажэшкі «Некалькі думак» аб ролі патрыятызма для развіцця народа, павітанні ад былых рэдактараў і журналістаў газеты «Kurier Wileński» (Юзафа Такарэвіча, Аляксандра Ельскага) і атрыкул «Польская журналістыка на Літве», дзе была напісана кароткая гісторыя ранейшых газет з назвай «Kurier Litewski». На іншых старонках першага нумару газеты былі размешчаны кароткія навіны з розных куткоў Паўночна-Заходняга краю («Краёвая хроніка»), Расійскай імперыі і замежжа, а таксама камерцыйныя і прыватныя аб’явы. Адразу з першага нумара новага перыядычнага выдання акрэслілася яго праблематыка: палітычная тэматыка, якая ў тыя часы была звязана ў першую чаргу з пераўтварэннямі ў ходзе рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расійскай імперыі (выбары ў Дзяржаўную Думу і Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі, стварэнне палітычных партый, ідэалагічная і палітычная палеміка і інш.); эканамічная тэматыка; міжканфесійныя, міжнацыянальныя і моўныя адносіны ў Паўночна-Заходнім краі; мемуарная, літаратурная і гістарычная публіцыстыка.
У артыкуле «Індустрыялізацыя Літвы» рэдактар Юзаф Астрарог-Садоўскі так акрэсліў тэрыторыю «Літвы»: «Літва (ва ўрадавай тэрміналогіі Паўночна-Заходні край) ахоплівае Віленскае генерал-губернатарства, г.зн. Віленскую, Ковенскую і Гродзенскую губерні, а таксама Мінскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні. Вялікі гэта шмат зямлі: на захадзе гранічыць з Каралеўствам Польскім, Курляндскай і Ліфляндскай губернямі; на поўначы з Пскоўскай губерняй, на ўсходзе са Смаленскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай губернямі, на поўдні з Валынскай губерняй. Агульна займае прастору каля 260 490 квадратных вёрст, ці палову тэрыторыі Францыі, і трошкі менш за палову Германскай імперыі. Насельніцтва края складае каля 12 000 000. Хоць літоўскія губерні належаць да розных адміністрацыйных адзінак, аднак гэта з эканамічнага пункту гледжання складае адну цэласць. <…> Увогуле ўсе літоўскія губерні ў эканамічным плане вельмі недаразвітыя»Ostroróg-Sadowski, J. Uprzemysłowienie Litwy… С. 2..
1 снежня 1905 г. граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі прадаў сваю газету Феліксу Завадскаму. Адначасова з гэтым рэдактарам газеты стаў Чэслаў Янкоўскі, які стараўся надаць газеце высокі прафесійны ўзровень, не саступаючы варшаўскім выданням. У лютым у штат журналістаў увайшоў Войцах Бараноўскі (1873—1957), ураджэнец Ловіча і выпускнік Рыжскага палітэхнічнага інстытута, дагэтуль супрацоўнік варшаўскай газеты «Wędrowiec».
У лютым жа 1906 г. газета «Kurier Litewski» стала ўласнасцю віленскага каталіцкага біскупа Эдварда Ропа (1851—1939), які, аднак, не ўмешваўся ў рэдакцыйную палітыку выдання. Газета была ліберальна-кансерватыўнага і каталіцкага кірунку, хоць не клерыкальная. У другой палове 1906 г. да складу журналістаў газеты далучыліся Людвік Абрамовіч (1876—1939), які перайшоў у «Kurier Litewski» пасля ліквідацыі ў жніўні 1906 палітычна-літаратурнай газеты «Gazeta Wileńska» (28.02.1906—07.08.1906), і Марыян Шадурскі (1877—?), блізкі сваякСястра Марыяна Шадурскага Міхаліна была жонкай барона Канстанціна Ропа, роднага брата біскупа Эдварда Ропа. біскупа Эдварда Ропа, да таго — супрацоўнік газеты «Nowiny Wileński». Шадурскі, Бараноўскі і Абрамовіч узмацнілі тэндэнцыю «краёвасці» у газеце, якую вёў рэдактар Чэслаў Янкоўскі, — прапагандавалі ідэю аўтаноміі свайго «Краю», ідэю роўнасці яго народаў і культур, ідэю міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру і супрацоўніцтва, ідэю эканамічнага развіцця «Краю» супольнымі намаганнямі.
У 1906 г. рэдакцыя газеты пераехала з Сямёнаўскай у дом Страхавога таварыства «Россия» каля Кафедральнай плошчы (дом № 4), у якім заняла абшырныя памяшканні на другім паверсе з балконам, выходзіўшым прама на Кафедральны сабор. Гэтае месца рэдакцыі хутка стала адным з галоўных асяродкаў палітычнага жыцця ў Вільні. У той час газета стала адным з самых праінфармаваных польскамоўных палітычных выданняў Паўночна-Заходняга края і Расійскай імперыі, што пацвярджалася сталай і шматлікай карэспандэнцыяй з Санкт-Пецярбурга, Мінска, Варшавы, Кракава, Львова, Познані і нават Рыма і Будапешта. Добрая якасць інфармацыі адлюстравалася ў росце тыражу выдання — да 8 тысяч, што было рэкордным для мясцовых газет.
З газетай таксама супрацоўнічалі выдатныя тагачасныя польскамоўныя літаратары — Эліза Ажэшка, Тэадор Еске-Хаінскі, Казіміра Ілляковіч, Эма Яленская-Дмахоўская і Гелена Ромэр-Ахенкоўская. У розныя часы, акрамя журналістаў, свае артыкулы ў газеце друкавалі палітычныя і грамадскія дзеячы — Канстанцыя Скірмунт, Раман Скірмунт, Канстанцін Скірмунт, Эдвард Вайніловіч, Станіслаў Ваньковіч, Тадэвуш Дамбоўскі, Андрэй Тупальскі, Уладзіслаў Жукоўскі, Юзаф Гласка і інш. Свае камерцыйныя аб’явы часта тут размяшчаў вядомы прадпрымальнік Аляксандр Скірмунт (1830—1909). Друкаваліся публічныя лісты-звароты ў адказ на грамадскія падзеі ад святароў, мастакоў (у тым ліку Фердынанда Рушчыца) і інш.
У рамках газеты «Kurier Litewski» выходзілі два дадаткі, якія друкаваліся два разы ў месяц, — «Ruch literacki» («Літаратурны рух») і «Życie praktyczne» («Практычнае жыццё»). Яны выходзілі ў чацвёртым квартале 1906, было надрукавана восем нумароў «Літаратурнага руху» і сем «Практычнага жыцця». «Партрэт Чэслава Янкоўскага» (1857—1929), мастак Уладзіслаў Падкавінскі, 1890 г. Чэслаў Янкоўскі (сядзіць у цэнтры) і члены рэдакцыі газеты «Kurier Litewski», раней 1907 г. Чэслаў Янкоўскі (стаіць унізе ў цэнтры) і члены рэдакцыі газеты «Kurier Litewski», раней 1907 г.
Высокі ўзровень газеты «Kurier Litewski» быў і вынікам значных фінансавых выдаткаў, бо ў студзені 1907 дэфіцыт бюджэта выдання склаў 26 тысяч рублёў. Ад банкроцтва газету выратаваў уласнік — біскуп Роп. Калі ў 1907 г. Чэслаў Янкоўскі не быў паўторна выбраны дэпутатам у II Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі, калі адначасова значная частка каталіцкага святарства была незадаволена газетай (бо першапачаткова планавалася вылучыць у акрузе кандыдатуру ксяндза Станіслава Мацяевіча), сума ўсіх фактараў прымусіла біскупа Ропа падумаць аб сканчэнні супрацоўніцтва з Янкоўскім. Усё канчаткова вырашыў скандал, у які быў замешаны Янкоўскі: у карэце, аздобленай гербамі біскупа Эдварда Ропа, Чэслаў Янкоўскі праехаўся з дзвюма танцоркамі на прыватную кватэру ў ВеркіЗараз раён Веркі (Веркяй) у складзе горада Вільнюс (Літва). (пад Вільняй)Szpoper, D. Sukcesorzy… С. 22.. Чэслаў Янкоўскі ўзначаліў рэдакцыю газеты «Głos Polski» («Польскі голас», 1907), якая з 1907 г. стала галоўнай трыбунай Краёвай партыі Літвы і Беларусі і паступова адным з галоўных перыядычным выданнем «краёўцаў» (разам з выданнямі «Przegląd Wileński», «Nasz Kraj» і інш.).
14 мая 1907 г. выдаўцом газеты стаў Якуб Навіцкі, а Войцах Бараноўскі быў прызначаны біскупам Ропам у рэдактары, са складу рэдакцыі за Чэславам Янкоўскім выйшаў толькі Марыян Шадурскі, які стаў сакратаром рэдакцыі газеты «Głos Polski». Кіраўніцтва літарацкага аддзела ўзяла Эліза Ажэшка (1841—1910), эканамічнага аддзела — Конрад Недзялкоўскі, які да таго быў дырэктарам віленскага Гандлёвага банка. Сакратаром рэдакцыі стаў Людвік Абрамовіч. Бараноўскі на пасадзе рэдактара працягваў лінію Янкоўскага — кансерватызм і «краёвасць».